Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі

беларускі палітык

Алякса́ндр Альге́ртавіч Дабраво́льскі — беларускі палітык.

Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі
Род дзейнасці інжынер, палітык
Дата нараджэння 23 лістапада 1958(1958-11-23) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў. Старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай.[2]

Жыццяпіс правіць

Нарадзіўся 23 лістапада 1958 года ў вёсцы Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. У 1982 годзе скончыў радыёфізічны факультэт, у 1995 годзе — юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта.

Працаваў інжынерам-канструктарам у Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудавання (1982—1990).

У 1989 г. быў абраны народным дэпутатам СССР па тэрытарыяльнай акрузе ў г. Мінску. Працаваў у Камітэце па прамысловасці (1989—1991), затым намеснікам Старшыні Камітэта па правах і свабодах чалавека (1991).

На Першым З’ездзе Народных дэпутатаў СССР увайшоў у склад Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы — першай дэмакратычнай парламенцкай апазіцыі ў СССР. Працаваў разам з Андрэем Сахаравым, Барысам Ельцыным, Анатолем Сабчаком, Васілём Быкавым, Алесем Адамовічам.

У 1990 г. быў адным з ініцыятараў стварэння Аб’яднанай дэмакратычнай партыі (АДПБ) — першай зарэгістраванай у Беларусі апазіцыйнай палітычнай партыі. 1991—1995 — старшыня АДПБ.

У 1992 г. — заснавальнік Незалежнага Інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД). 1992—1994 — Выканаўчы дырэктар, 1994—1995 — навуковы супрацоўнік НІСЭПД.

У 1995 г. абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання.

У 1996 г. быў прадстаўніком групы дэпутатаў Вярхоўнай Рады ў Канстытуцыйным Судзе па справе імпічменту прэзідэнта Лукашэнкі.

З 1995 г. па 2006 г. — намеснік Старшыні, з 2006 г. — сябра Палітрады Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.

З 2008—дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў.

27 снежня 2023 года супраць Дабравольскага і яшчэ траіх беларускіх палітычных дзеячаў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь пачаў спецыяльную (завочную) вытворчасць па крымінальным артыкуле аб перашкодзе працы выбарчых камісій. 18 сакавіка 2024 года стала вядома, што кожнага з абвінавачаных завочна прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі нібыта за спробу зрыву рэферэндуму 2022 года шляхам напісання лістоў з пагрозамі членам выбарчых камісій[3]. У студзені 2024 года СК аб’явіў аб другой спецыяльнай вытворчасці супраць Дабравольскага, на гэты раз па справе 20 незалежных аналітыкаў[4].

Палітычная дзейнасць правіць

У 1995 г. адбылося аб’яднанне АДПБ з Грамадзянскай партыяй — была створаная Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП). Абраны намеснікам Старшыні АГП. У гэтым самым годзе адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет, АГП стварыла ў парламенце фракцыю «Грамадзянскае дзеянне». Абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета, узначаліў падкамісію па СМІ.

У 2001 г. у час прэзідэнцкіх выбараў быў намеснікам кіраўніка выбарчага Штаба Адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Уладзіміра Ганчарыка, у 2006 — намеснікам кіраўніка Штаба Адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Пасля выбараў у 2006 г. быў арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.

З 2007 па 2009 — сябра Прэзідыума Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі.

З 2007 — старшыня праўлення, з 2008 — дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў.

Асабістае жыццё правіць

Жанаты. Жонка — настаўніца, сын і дачка — студэнты.

Хобі — электроніка (у мінулым — прафесія), музыка (меламан-калекцыянер, у студэнцкія гады — музыка, бас-гітарыст), турызм, горныя лыжы.

Узнагароды правіць

Публікацыі правіць

  • Крытэры эфектыўнасці эканамічнага заканадаўства. // Адкрытае грамадства, 1998, № 2 (6), Мінск;
  • Выбары: сапраўдныя, вольныя і справядлівыя. Мінск, 1999. (У суаўтарстве).
  • Прававыя бар’еры супраць развіцця прадпрымальніцтва. // Бюлетэнь Клуба эканамістаў. № 4. Мінск, 2000.
  • Выбары: Прававыя асновы, выбарчыя тэхналогіі. Мінск, 2000. (У суаўтарстве).
  • Палітычныя партыі. Беларусь і сучасны свет. Мінск, 2002. (У суаўтарстве). Мінск, 2005 (Другое выданне).
  • Стратэгія выбарчай кампаніі. Мінск, 2004.
  • Артыкулы ў беларускай і замежнай прэсе

Зноскі

Літаратура правіць

  • Хто ёсць хто ў Беларусі. Мінск, 1999
  • Хто ёсць хто ў Беларусі. Мінск, 2003
  • «Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі», Вільня, 2006

Спасылкі правіць