Аляксандр Аляксандравіч Бейлінсон

Аляксандр Аляксандравіч Бейлінсон (англ.: Alexander Beilinson; нар. 13 чэрвеня 1957, Масква) — савецкі і амерыканскі матэматык, працуе ў галіне алгебраічнай геаметрыі і матэматычнай фізікі, член Нацыянальнай АН ЗША (2017), лаўрэат прэміі Астроўскага (1999) з Хельмутам Хоферам), прэміі Вольфа па матэматыцы (2018, з У. Г. Дрынфельдам), прэміі Шаа (2020).

Аляксандр Аляксандравіч Бейлінсон
руск.: Александр Александрович Бейлинсон
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1957(1957-06-13) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера алгебраічная геаметрыя і матэматычная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Yuri Manin[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 13 чэрвеня 1957 года ў Маскве ў яўрэйскай сям’і, сын матэматыка Аляксандра Аляксеевіча Бейлінсона.

Вучыўся ў школе № 2. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, кандыдат фізіка-матэматычных навук («Алгебраічная геаметрыя і тэорыя струн», 1988). Пасля заканчэння каля 6 гадоў працаваў ва Усесаюзным кардыялагічным навуковым цэнтры ў Маскве. З 1989 года працаваў у Інстытуце тэарэтычнай фізікі імя Л. Д. Ландау, а таксама ў Масачусецкім тэхналагічным універсітэце (ЗША).

У 1994 годзе і з 1996 па 1998 гады працаваў у Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане (штат Нью-Джэрсі). З 1998 года працуе ў Чыкагскім універсітэце. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2008).

У 1983 годзе - дакладчык на Міжнародным матэматычным кангрэсе ў Варшаве. У 2018 годзе разам з У. Г. Дрынфельдам атрымаў прэмію Вольфа па матэматыцы, а ў 2020 годзе падзяліў прэмію Шаа з Давідам Кажданам.

Зноскі