Аляксандр Аляксандравіч Даманаў
Аляксандр Аляксандравіч Дама́наў (нар. 29 кастрычніка 1981, Мінск) — беларускі мастак.
Аляксандр Аляксандравіч Даманаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1981 (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сям’і мастакоў Аляксандра і Вольгі Даманавых. Скончыў у 2000 годзе Мінскі мастацкі ліцэй № 26. У 2000—2006 гадах вучыўся на аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у 2006—2010 гадах на аддзяленні жывапісу ДУК «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры»
Член Беларускага саюза мастакоў з 2014 года.
Узнагароды правіць
Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2008).