Аляксандр Анатолевіч Абушкевіч

Аляксандр Анатолевіч Абушкевіч (нар. 1966) — беларускі інжынер, педагог. Кандыдат тэхнічных навук (2001).

Аляксандр Анатолевіч Абушкевіч
Грамадзянства
Род дзейнасці інжынер, педагог
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (2001)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1966 годзе. У 1986 годзе скончыў Магілёўскі будаўнічы каледж. Пасля праходжання тэрміновай ваеннай службы паступіў на будаўнічы факультэт Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута, які скончыў у 1994 годзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў майстрам у рамонтна-будаўнічым упраўленні, інжынерам у праектным інстытуце «Магілёўграмадзянпраект», выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам кафедры Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. У 2001 годзе скончыў аспірантуру і абараніў кандыдацкую дысертацыю на ступень кандыдата тэхнічных навук.

У 20012006 гадах загадчык кафедры ПГБ Беларуска — Расійскага ўніверсітэта, дацэнт. У 2006—2011 гадах дырэктар архітэктурна — будаўнічага каледжа.

У 2011—2016 гадах — дырэктар ААТ «Магілёўграмадзянпраект»[1].

Сям'я правіць

Мае сына Рамана, які таксама працуе ў Магілёўграмадзянпраекце.

Зноскі

  1. История института «Могилевгражданпроект»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2018. Праверана 18 жніўня 2018.

Спасылкі правіць