Аляксандр Анатолевіч Данілаў
Аляксандр Данілаў (нар. 10 верасня 1980, Гомель) — былы беларускі футбаліст, абаронца. Гуляў таксама часам у якасці паўабаронцы.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксандр Анатолевіч Данілаў | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 верасня 1980[1][2] (43 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Гуляў за «Гомель», а ў 2005 годзе перайшоў у харкаўскі «Металіст», пазней гуляў за ўкраінскія «Металург» і «Арсенал». Увосень 2011 года вярнуўся ў Гомель, а ў сакавіку наступнага года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама».
У мінскім клубе трывала з’яўляўся ў асноўным складзе. Часам гуляў як левы абаронца, але часцей выкарыстоўваўся на фланзе паўабаронцы. У маі 2013 года атрымаў траўму, вярнуўся ў асноўны склад у ліпені 2013 года. У студзені 2014 года пакінуў мінскі клуб па заканчэнні кантракта[3].
У 2014 годзе заставаўся без клуба, жыў разам з сям’ёй у Кіеве. У лютым 2015 года прыбыў на прагляд у «Гомель», і ў сакавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам[4]. У «Гомелі» стаў адным з лідараў каманды, выступаў на пазіцыі левага абаронцы. Па выніках сезону 2015 «Гомель» пакінуў Вышэйшую лігу, і Данілаў прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[5].
У пачатку 2017 года аднавіў кар’еру ў складзе латвійскага клуба «Бабітэ»[6]. Аднак, улетку «Бабітэ» быў выключаны з чэмпіянату.
Дасягненні правіць
- Чэмпіён Беларусі: 2003
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2002
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Украіны: 2006/07
Зноскі
- ↑ Aleksandr Danilov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksandr Danilaw // FBref.com
- ↑ Данилов покинул минское "Динамо"
- ↑ "Гомель" подписал контракт с Даниловым
- ↑ Данилов завершил карьеру
- ↑ Александр Данилов возобновил карьеру