Аляксандр Андрэевіч Баранаў

Алякса́ндр Андрэ́евіч Бара́наў (3 (14) лютага 1746, Каргапаль — 16 (28) красавіка 1819, каля вострава Ява) — рускі купец, першы галоўны кіраўнік рускіх паселішчаў у Амерыцы (17901818). Даследаваў тэрыторыі ля Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночна-Заходняй Амерыкі, усталяваў гандлёвыя сувязі з Каліфорніяй, Гавайскімі астравамі, Кітаем. Па распараджэнні Баранава ў 1812 годзе заснаваны Форт Рос у Каліфорніі.

Аляксандр Андрэевіч Баранаў
руск.: Александр Андреевич Баранов
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, палітык, бізнесмен, купец
Дата нараджэння 3 (14) лютага 1746(1746-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 (28) красавіка 1819(1819-04-28) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
ордэн Святой Ганны 2 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзякуючы яго энергіі і адміністрацыйным здольнасцям быў падрыхтаваны шэраг экспедыцый для абследавання раёнаў Ціхаакіянскага ўзбярэжжа, распачата караблебудаванне, медзеплавільная вытворчасць і здабыча вугалю ў рускай Амерыцы, арганізавана школа на Алясцы і інш. Баранаў удзельнічаў у абследаванні і апісанні Чугацкага заліва, прылеглых астравоў і іншых раёнаў. Імем Баранава названы востраў у архіпелагу Аляксандра (у заліве Аляска).

Зноскі

Літаратура правіць