Аляксандр Антонавіч Анюкевіч

беларускі футбаліст

Аляксандр Антонавіч Анюкевіч (нар. 10 красавіка 1992, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Футбол
Аляксандр Анюкевіч
Поўнае імя Аляксандр Антонавіч Анюкевіч
Нарадзіўся 10 красавіка 1992(1992-04-10)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 85 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 14
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2018 Беларусь Нёман (Гродна) 142 (1)
2019—2021 Беларусь Слуцк 62 (0)
2022— Беларусь Нёман (Гродна) 21 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 17) 4 (0)
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 19) 4 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 17 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 кастрычніка 2013

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец «Нёмана», з 2010 пачаў праходзіць у асноўны склад каманды. У другой палове 2012 года замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы, але пасля вяртання ў строй Максіма Вітуса саступіў яму гэту пазіцыю.

У першай палове 2013 года трывала з’яўляўся ў аснове, звычайна на пазіцыі правага абаронцы, а пачынаючы з верасня стаў толькі выхадзіць на замену. У пачатку 2014 года гуляў у асноўным складзе як левы абаронца, але пазней быў выцеснены са складу і стаў толькі выхадзіць на замену.

У студзені 2015 года пакінуў гродзенскі клуб[2] і адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», аднак кантракт з аўтазаводцамі падпісаны не быў[3]. У выніку вярнуўся ў «Нёман», з якім у лютым 2015 года падпісаў новы кантракт[4].

У пачатку 2017 года спрабаваў працаўладкавацца ў славацкім «Ружамберку»[5] і казахстанскім «Іртышы»[6], аднак у выніку вярнуўся ў Гродна і ў лютым 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[7]. У сезоне 2017 не меў трывалага месца ў аснове, выступаў за дубль, і толькі ў канцы сезона вярнуўся ў асноўны склад. У першай палове сезона 2018 прыцягваўся да асноўнага складу, а са жніўня стаў выступаць за дубль.

У снежні 2018 года перайшоў у «Слуцк»[8], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года разарваў кантракт са слуцкім клубам[9]. У студзені 2019 года праходзіў прагляд у казахстанскім клубе «Каспій»[10], аднак у выніку вярнуўся ў «Слуцк» і падпісаў новы кантракт[11]. У пачатку сезона 2020 з’яўляўся на полі нерэгулярна, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[12]. Сезон 2021 пачынаў у аснове, пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных.

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са слуцкім клубам[13]. Хутка стаў трэніравацца з «Нёманам» і ў лютым афіцыйна вярнуўся ў гродзенскі клуб[14]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[15].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Нёман   10 0
2009 дубль Нёман   23 0
2010 Д1 Нёман   8 0
2011 Д1 Нёман   11 0
2012 Д1 Нёман   15 0
2013 Д1 Нёман   26 0
2014 Д1 Нёман   18 0
2015 Д1 Нёман   18 0
2016 Д1 Нёман   22 1
2017 Д1 Нёман   15 0
2018 Д1 Нёман   9 0
2019 Д1 Слуцк   25 0
2020 Д1 Слуцк   21 0
2021 Д1 Слуцк   16 0
2022 Д1 Нёман   18 1
2023 Д1 Нёман   3 0

Крыніцы правіць

  1. а б в https://www.fcneman.by/by/komanda/main/2.html
  2. Анюкевич и Левицкий покинули "Неман" (руск.). football.by (19 студзеня 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
  3. Анюкевич не договорился с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (24 студзеня 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
  4. Александр Анюкевич и Сергей Сосновский подписали контракты с "Неманом" (руск.). football.by (26 лютага 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
  5. Анюкевич прошел просмотр в словацком «Ружомбероке», стороны не пришли к соглашению (руск.). by.tribuna.com.
  6. Анюкевич не подошел «Иртышу» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Александр Анюкевич продлил соглашение с "Неманом" (руск.). football.by (23 лютага 2017). Праверана 30 студзеня 2024.
  8. Анюкевич и Савостьянов сменили "Неман" на "Слуцк" (руск.). football.by (6 снежня 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
  9. Кибук и Анюкевич покинули "Слуцк" (руск.). football.by (28 снежня 2019). Праверана 30 студзеня 2024.
  10. Анюкевич пытается трудоустроиться в Казахстане (руск.). football.by (17 студзеня 2020). Праверана 30 студзеня 2024.
  11. Анюкевич вернулся в "Слуцк". Команда начала подготовку к сезону-2020 (руск.). football.by (20 студзеня 2020). Праверана 30 студзеня 2024.
  12. "Слуцк" продлил контракт с Анюкевичем и подписал соглашение с Жевнеровым (руск.). football.by (25 студзеня 2021). Праверана 30 студзеня 2024.
  13. Анюкевич покинул "Слуцк" (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  14. "Неман" объявил о возвращении Анюкевича (руск.). football.by (15 лютага 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  15. Александр Анюкевич продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.

Спасылкі правіць

Назва раздзела правіць