Аляксандр Васілевіч Гарачкін

дзяржаўны дзеяч БССР

Алякса́ндр Васі́левіч Гара́чкін (13 (26) лістапада 1910, Яраслаўль — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Аляксандр Васілевіч Гарачкін
Сцяг Пастаянны прадстаўнік Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР
кастрычнік 1956 — 1983
Кіраўнік урада Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Пераемнік Мікалай Сташанкоў
Сцяг Міністр лёгкай прамысловасці БССР
30 чэрвеня 1956 — кастрычнік 1956
Кіраўнік урада Мікалай Аўхімовіч
Папярэднік І. М. Астаф’еў
Пераемнік Георгій Семяніхін
Сцяг Міністр тэкстыльнай прамысловасці БССР
26 сакавіка 1946 — 5 лютага 1949
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік ён сам, як наркам тэкстыльнай прамысловасці
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Народны камісар тэкстыльнай прамысловасці БССР
сакавік 1945 — 26 сакавіка 1946
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік Канстанцін Аляксееў
Пераемнік ён сам, як міністр тэкстыльнай прамысловасці
Нараджэнне 13 (26) лістапада 1910
Смерць невядома
Партыя

Біяграфія правіць

З рабочых. Член КПСС з 1939. Скончыў Маскоўскі інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (1960).

З 1931 года ў тэкстыльнай прамысловасці, з 1940 года намеснік наркама тэкстыльнай прамысловасці БССР. У Вялікую Айчынную вайну выконваў даручэнні ЦК КП(б)Б і СНК БССР. З 1945 года наркам, з 1946 года міністр тэкстыльнай прамысловасці, пасля аб’яднання з міністэрствам лёгкай прамысловасці прызначаны першым намеснікам міністра лёгкай прамысловасці БССР, пасля старшыня праўлення Белпрамсавета, першы намеснік міністра лёгкай прамысловасці СССР. З кастрычніка 1956 па ліпень 1983 года пастаянны прадстаўнік Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР[1].

На XIX з’ездзе КП(б)Б абіраўся кандыдатам у члены ЦК, на 2127 з’ездах КПБ — членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5—7 скліканняў. Узнагароджаны 3 ордэнамі, медалямі.

Зноскі

  1. Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1944—1964): В 2 ч. Ч. 2 / Р. П. Платонов, В. К. Ракашевич, М. К. Бобер и др.. — Мн.: БелНИИДАД, 2003. — С. 205. — 228 с. — 100 экз. — ISBN 228 с.

Літаратура правіць