Аляксандр Крычынскі

Аляксандр Крычынскі (? — 13 лістапада 1673) — вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Аляксандр Крычынскі
Смерць 1673, 13 кастрычніка 1673(1673-10-13)[1] ці 13 лістапада 1673(1673-11-13)
Род Крычынскія
Бацька Ян Абрагімавіч Крычынскі
Веравызнанне іслам
Званне ротмістр
Бітвы

Біяграфія правіць

Паходзіў татарскага княжацкага роду Крычынскіх герба «Радван» зменены.

Ротмістр. 3 пачатку паўстання Багдана Хмяльніцкага ў 1648 годзе камандаваў татарскімі харугвамі каронных войск на Украіне, удзельнічаў у бітвах супраць расійскіх войск.

У час вайны з Турцыяй 1672—1673 гадоў узбунтаваў частку татарскіх харугваў, якія шмат гадоў не атрымлівалі жалавання, і перайшоў з імі на султанскую службу. Быў прызначаны беем захопленай туркамі крэпасці Бар, але ў хуткім часе быў абвінавачаны супольнікамі ў здрадзе і забіты.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/aleksander-kryczynski-zm-1673-rotmistrz-polski-turecki-bej-barski