Аляксандр Мікалаевіч Логінаў
Аляксандр Логінаў (нар. 23 ліпеня 1991) — украінскі футбаліст, абаронца чарнавіцкай «Букавіны».
Поўнае імя | Аляксандр Мікалаевіч Логінаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
23 ліпеня 1991[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Букавіна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Пачынаў кар’еру ў розных спартыўных школах Днепрапятроўска. У 2008—2012 гадах выступаў за моладзевыя склады крыварожскага «Крыўбаса» і днепрапятроўскага «Дняпра». У 2012 годзе перайшоў у аматарскі клуб «Жамчужына» з Ялты, які ў тым жа годзе пачаў выступаць у Другой лізе. Пазней выступаў у Першай лізе за кіраваградскую «Зорку» і алчэўскую «Сталь».
У сярэдзіне сезона 2014/15 «Сталь» знялася з турніру, і Логінаў далучыўся да другалігавага «Крэміня». Па выніках сезона 2014/15 «Крэмінь» заняў трэцяе месца ў Другой лізе, аднак саступіў у стыкавых матчах за месца ў Першай лізе. У пачатку 2016 года перайшоў у ровенскі «Верас», які па выніках сезона 2015/16 выйшаў у Першую лігу, але абаронца пакінуў каманду ды далучыўся да іншага першалігавага клуба — «Нафтавіка-Укрнафты».
У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Спачатку выступаў у аснове «Іслачы», але пазней страціў месца ў складзе, усяго правёў за каманду 5 матчаў. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»[3].
У сакавіку 2018 года вярнуўся ў «Нафтавік-Укрнафту», а ў пачатку жніўня таго ж года зноў далучыўся да ровенскага «Вераса». У красавіку 2019 года перайшоў у жытомірскае «Палессе», а ў ліпені стаў іграком клуба ВПК-Агра з Шэўчэнкіўкі. Дапамог камандзе перамагчы ў Другой лізе. Першую палову 2021 года правёў херсонскім «Крышталі», а пасля яго вылету ў Другую лігу перайшоў у чарнавіцкую «Букавіну».