Аляксандр Лявонавіч Новікаў
Аляксандр Лявонавіч Но́вікаў[1] (9 верасня 1892 — 26 сакавіка 1966) — вучоны ў галіне лесаводства і дэндралогіі, доктар сельскагаспадарчых навук (1962), прафесар (1932).
Аляксандр Лявонавіч Новікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 верасня 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 сакавіка 1966 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог |
Навуковая сфера | дэндралогія і лесаводства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1962) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў вёсцы Сярэднія Малынічы (зараз у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1910 годзе скончыў гарадское вучылішча, у 1917 — Магілёўскі настаўніцкі інстытут[2]. У 1924 годзе скончыў лясны факультэт Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. У 1932—1937 гг. загадчык кафедрай лесаводства ў Беларускім лесатэхнічным інстытуце. У 1937—1949 гг.працаваў у Куйбышаўскім сельскагаспадарчым інстытуце, у 1949—1960 гг. у Кіеўскай сельскагаспадарчай акадэміі[2]. У 1960—1966 гг. А. Л. Новікаў на пасадзе загадчыка кафедрай біялогіі ў Беларускім тэхналагічным інстытуце.
Навуковая дзейнасць правіць
Асноўныя працы А. Л. Новікава па дэндралогіі, лесаводстве і інтрадукцыі раслін. Сярод апублікаванага:
- К вопросу о коррелятивной зависимости удельного веса и ширины годичных слоёв еловой древесины // Матер. по лесному опытному делу БССР. Вып. 2. — Мн.: БелНИИС и ЛХ, 1928. — С. 18—48.
- Деревья и кустарники парков и лесов БССР. — 2 изд. — Мн., 1933.
- Определитель деревьев и кустарников в безлистном состоянии. — 2 изд. — Мн., 1965.
- Определитель хвойных деревьев и кустарников. — Минск, 1967.
Узнагароды правіць
Узнагароджаны ордэнам Леніна (1953) і медалямі[2].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2000.
- ↑ а б в Знаменитые земляки Архівавана 12 ліпеня 2019. (руск.) // Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка
Літаратура правіць
- Новікаў Аляксандр Лявонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 369. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі правіць
- Новікаў Аляксандр Лявонавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях» (Праверана 30 ліпеня 2023)
- Новікаў Аляксандр Лявонавіч, доктар сельскагаспадарчых навук, лясная гаспадарка на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях» (Праверана 30 ліпеня 2023)
- Новиков Александр Леонович // Знаменитые люди Гомельщины (руск.) (Праверана 30 ліпеня 2023)
- Знаменитые земляки Архівавана 12 ліпеня 2019. (руск.) // Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка