Аляксандр Міхайлавіч Літвякоў
Аляксандр Міхайлавіч Літвякоў (8 красавіка 1950, Віцебск — 1 снежня 2020) — беларускі ўрач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1994).
Аляксандр Міхайлавіч Літвякоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 красавіка 1950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 2020 (70 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1991) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Біяграфія правіць
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1973; аспірантура, 1979).
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1973, прафесар кафедры шпітальнай тэрапіі і эндакрыналогіі з курсам ФПК і ПК, з 1997 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: навуковая распрацоўка метадаў і практычнае выкарыстанне ўльтрагукавай дыягностыкі ўнутраных органаў; укараненне ў практычную ахову здароўя інавацыйных тэхналогій абследавання пацыентаў; праблемы кардыялогіі і рэўматалогіі. Пазапрафесійныя інтарэсы: радыёаматарства.
Зноскі
Літаратура правіць
- Ультразвуковая диагностика сочетанной органной патологии при хронических заболеваниях гепатобилиарной системы : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.05 / Литвяков Александр Михайлович. ― Москва, 1991.
- Диагностическое значение исследования бета-адренергических регуляторных механизмов в печени у больных с хроническими холециститами, гепатитами и циррозами печени : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 14.00.05 / Литвяков Александр Михайлович. — Минск, 1979.