Аляксандр Міхайлавіч Міхаленка
Аляксандр Міхаленка (нар. 12 снежня 2001, Жлобін) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мінск».
Поўнае імя | Аляксандр Міхайлавіч Міхаленка | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 снежня 2001[1] (22 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||
Вага | 68 кг[1] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Мінск | ||||||||||||||||||
Нумар | 18 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец жлобінскай ДЮСШ, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2018 года пачаў выступаць за дубль, у 2020 годзе замацаваўся ў стартавым складзе дубля.
У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[2]. 14 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць брэсцкага «Дынама» (0:4), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе рэчычан.
У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[3], дзе таксама стаў гуляць у стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў магілёўскі клуб[4].
У студзені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[5]. З’яўляўся на полі эпізадычна, пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6].
У студзені 2023 года стаў трэніравацца з асноўным складам дынамаўцаў[7]. Пазней праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», а ў сакавіку 2023 года быў арандаваны «Энергетыкам-БДУ»[8]. У снежні 2023 года вярнуўся ў «Дынама»[9]. Разам з камандай рыхтаваўся да сезона 2024, паспеў згуляць за «Дынама» ў матчы за Суперкубак Беларусі, пасля чаго ў сакавіку 2024 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Мінск»[10].
Міжнародная кар’ера правіць
У кастрычніку 2017 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў.
26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1).
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | Дынама | 11 | 0 | |
2019 | дубль | Дынама | 17 | 0 | |
2020 | дубль | Дынама | 27 | 1 | |
2021 (1) | Д1 | Спадарожнік | 13 | 0 | |
2021 (2) | Д2 | Дняпро | 10 | 1 | |
2022 | Д1 | Іслач | 6 | 0 | |
2023 | Д1 | Энергетык-БДУ | 25 | 1 |
Крыніцы правіць
- ↑ а б в https://fcisloch.by/player.asp?id=Aleksandr-Mihalenko-592&season=2023MEN
- ↑ Футбол. Минское "Динамо" отдало трех игроков в аренду (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (26 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2021. Праверана 6 мая 2021.
- ↑ "Днепр" арендовал Михаленко у минского "Динамо" (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Завершился срок аренды (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (1 снежня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Минское "Динамо" отдало двух игроков в аренду в "Ислочь" (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Арендованные футболисты отправились в свои клубы (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (17 снежня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ В составе столичного "Динамо" тренируется 25 футболистов (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ АЛЕКСАНДР МИХАЛЕНКО АРЕНДОВАН "ЭНЕРГЕТИКОМ"-БГУ (руск.). Афіцыйны сайт мінскага «Дынама» (9 сакавіка 2023). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Александр Михаленко вернулся в минское "Динамо" (руск.). football.by (19 снежня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Александр Михаленко стал игроком "Минска" (руск.). football.by (9 сакавіка 2024). Праверана 11 сакавіка 2024.