Аляксандр Парфір’евіч Чудзін

Аляксандр Парфір’евіч Чудзін (нар. 4 сакавіка 1941, с. Чэкан, Татарская АССР, РСФСР) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Аляксандр Парфір’евіч Чудзін
Дата нараджэння 4 сакавіка 1941(1941-03-04) (83 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст
Жанр дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Абрамцаўскае мастацка-прамысловае вучылішча ў 1970 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.

Жыве ў г. Гомелі.

Творчасць правіць

Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (кераміка). Асноўныя творы: дэкаратыўныя скульптуры «Смутак», «Птушка», «Рыбка», «Чарапаха»; кампазіцыі «Міф», «Абуджэнне», «Хваля», «Агрэсія», «Стамлёны воін»; дэкаратыўныя пласты «Палессе», «Вечны агонь», «Паляванне» (трыпціх), «Матыў усходняй казкі», «Песня»; дэкаратыўныя талеркі «На золку», «Восень» (набор), «Рэвалюцыйная музыка».

Творы знаходзяцца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Чудзін Аляксандр Парфір’евіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі правіць