Аляксандр Пятровіч Кузняцоў

Аляксандр Пятровіч Кузняцоў (нар. 28 верасня 1951, Масква, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне аўтаматычнага кіравання. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994).

Аляксандр Пятровіч Кузняцоў
Дата нараджэння 28 верасня 1951(1951-09-28) (72 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтаматыка і тэлемеханіка», 1973), Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя С. Арджанікідзе (аспірантура, 1977).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1973; у 1995—2002 — загадчык кафедры аўтаматычнага кіравання, у 2002—2004 — дэкан факультэта, у 2004—2016 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 2016 — прафесар кафедры сістэм кіравання).

Навуковыя інтарэсы: дыскрэтныя сістэмы аўтаматычнага кіравання.

Узнагароды правіць

Медаль «За працоўныя заслугі» (2011), ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2014), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2006), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011), знак «Выдатнік адукацыі» (2004) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Анализ и параметрический синтез нелинейных импульсных систем с фазовым управлением : автореферат диссертации … доктора технических наук : 01.01.11 / Кузнецов Александр Петрович. — Москва, 1991.
  • Анализ и параметрический синтез импульсных систем с фазовым управлением / А. П. Кузнецов, М. П. Батура, Л. Ю. Шилин. — Минск, 1993.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кузнецов Александр Петрович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники : история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 306—307.
  • Кузнецов Александр Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 334.
  • Кузняцоў Аляксандр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 561. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).