Аляксандр Сяргеевіч Субота

Аляксандр Сяргеевіч Субота (нар. 28 жніўня 1984, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі лёгкаатлет, майстар спорту міжнароднага класа. Бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў па лёгкай атлетыцы, чэмпіён свету і Еўропы.

Аляксандр Субота
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Субота Аляксандр Сяргеевіч
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Клуб Школа вышэйшага спартыўнага майстэрства (ШВСМ)
Нарадзіўся 28 жніўня 1984(1984-08-28) (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Трэнеры Т. М. Шыманская
В. М. Бельскі
А. А. Майструк

Біяграфія правіць

У 2004 годзе скончыў Мінскі Дзяржаўны каледж прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці мадэльер-канструктар абутку і гарбарна-галантарэйных вырабаў.

У 2010 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры ў Мінску па спецыяльнасці трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы.

Пачаў займацца спортам у Мінску ў 1996 годзе (12 гадоў). Займаўся веславаннем на байдарках і каноэ ў Юрыя Міхайлавіча Асмалоўскага . У 2000 годзе перайшоў да трэнера Тамары Мікалаеўны Шыманскай і пачаў займацца лыжнымі гонкамі, як спартсмен з абмежаваннямі па здароўі. У 2002 годзе заняўся лёгкай атлетыкай (кіданне дзіды, скачкі, спрынт) і ўвайшоў у склад Нацыянальнай зборнай па інваспорце Рэспублікі Беларусь. З 2003 па 2008 года трэніраваўся ў Віктара Міхайлавіча Бельскага, а з 2008 года трэніруецца ў Анатоля Аляксеевіча Майструка. У наш час асноўны від праграмы ў лёгкай атлетыцы — трайны скачок і скачкі ў даўжыню.

Стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Рэспублікі Беларусь (2006—2008 гг.).

У 2012 годзе атрымаў званне «Майстар спорту міжнароднага класа».

Спартыўныя дасягненні правіць

Паралімпійскія гульні
Год Турнір Дысцыпліна Месца Вынік
2012 XIV летнія Паралімпійскія гульні ў Лондане трайны скачок 3  Бронза 14.00
Чэмпіянаты
Год Турнір Дысцыпліна Месца
2005 Чэмпіянат Еўропы скачкі ў даўжыню 3  Бронза
2006 Чэмпіянат свету ў зачыненым памяшканні скачкі ў даўжыню 1  Золата
2007 адкрыты чэмпіянат Германіі скачкі ў даўжыню 1  Золата
2010 Адкрыты чэмпіянат Украіны скачкі ў даўжыню 3  Бронза
2011 Адкрыты чэмпіянат Украіны скачкі ў даўжыню 1  Золата
трайны скачок 1  Золата
2012 Чэмпіянат Еўропы скачкі ў даўжыню 3  Бронза
трайны скачок 1  Золата
2013 Чэмпіянат Свету (Ліён) трайны скачок 2  Срэбра
2014 Чэмпіянат Еўропы (Swansea) трайны скачок 2  Срэбра

Зноскі

Спасылкі правіць