Аляксандр Трыфанавіч Твардоўскі

Алякса́ндр Тры́фанавіч Твардо́ўскі (руск.: Александр Трифонович Твардовский; 8 (21) чэрвеня 1910, хутар Загор’е, Смаленская губерня — 18 снежня 1971, дачны пас. каля Краснай Пахры Маскоўскай вобласці) — савецкі паэт. Творчасці яго ўласцівы прастата і яснасць стылю, сувязь з фальклорам і класічнай традыцыяй[4].

Аляксандр Трыфанавіч Твардоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 (21) чэрвеня 1910[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 снежня 1971(1971-12-18)[2][3][…] (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, журналіст
Гады творчасці з 1925
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр паэзія, narrative poetry[d] і апавяданне
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 8 (21) чэрвеня 1910 года на хутары Загор’е Смаленскай губерні (цяпер — Смаленская вобласць Расіі).

Верагодна паходзіў з сям'і беларусаў. Зіновій Герд адзначаў у сваіх успамінах пра Твардоўскага[5]:

  Этот крестьянский человек, в жизни говорил чуть-чуть с белорусским речением  

Скончыў Маскоўскі інстытут філасофіі, літаратуры і гісторыі (1939). Удзельнік савецка-фінляндскай 1939—40 і Вялікай Айчыннай войнаў, ваенны карэспандэнт. У 1941—1942 працаваў у Варонежы ў рэдакцыі газеты Паўднёва-Заходняга фронта «Красная Армия».

Галоўны рэдактар часопіса «Новый мир» (1950—1954, 1958—1970). Сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР (1950—54 1959—71).

Памёр 18 снежня 1971 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Творчасць правіць

Друкаваўся з 1924 года. У даваенных зборніках «Сельская хроніка» (1939), «Загор’е» (1941) тэмы перабудовы вёскі. У паэме «Краіна Муравія» (1936) адлюстраваў складанасць калектывізацыі і выкліканыя ёю змены ў лёсе і псіхалогіі сялянства.

У паэме «Васіль Цёркін: Кніга пра байца» (1942—45) створаны вобраз бывалага салдата, у якім увасоблены лепшыя духоўныя і маральныя рысы народа. Чаргаванне трагічных і побытавых малюнкаў, лірычных адступленняў і вясёлага досціпу, трапнасць і выразнасць мовы дазволілі шматгранна выявіць атмасферу народнай вайны, думкі і пачуцці людзей. Лірыка А. Твардоўскага ваенных гадоў перадавала перажыванні народа, захоўваючы канкрэтнасць падзей і абставін, сувязі з уяўленнямі радавога салдата, учарашняга працаўніка; спалучала душэўную пранікнёнасць і публіцыстычную страснасць з эпічным размахам.

У пасляваенны час паглыбляў і развіваў асноўную праблематыку творчасці, працягваў асэнсаванне ваенных выпрабаванняў і народнаг подзвігу (паэма «Дом ля дарогі»), у сацыяльна-маральным і філасофскім плане раскрываў гістарычны лёс народа, паказваў сучасніка ў складаных калізіях часу. У лірыка-публіцыстычнай паэме «За даллю — даль» (1953—60) абагульнены найболш істотныя з’явы ў жыцці краіны, грамадскія настроі 1950-х гадоў. У зборніках «Вершы з запісной кніжкі» (1961) і «З лірыкі гэтых гадоў, 1959—1967» (1967) адлюстраваны ўнутраны свет чалавека, узбагачанага вялікім вопытам падзей ХХ стагодзя.

Аўтар сатырычнай паэмы «Цёркін на тым свеце» (1963), ліра-эпічнага цыкла вершаў «Па праву памяці» (1968—69; выд. 1987), нарысаў, апавяданняў і аповесцей («Дзённік старшыні калгаса», 1932; «З Карэльскага перашыйка», нап. 1939—41; «У родных мясцінах», 1946; «Печнікі», 1958; «Нататкі з Ангары», 1959), літаратурна-крытычных артыкулаў пра творчасць А. Пушкіна, М. Някрасава, І. Буніна, М. Кахоўскага, А. Куляшова і інш.

Перакладаў на рускую мову беларускія народныя песні, творы Я. Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, М. Засіма, М. Сурначова і інш., рэдагаваў «Анталогію беларускай паэзіі» (М., 1952), складальнік зборніка «Паэты Заходняй вобласці» (Мн., 1935).

Беларускія пераклады правіць

На беларускую мову творы А. Твардоўскага пераклалі Э. Агняцвет, П. Броўка, А. Бялевіч, М. Калачынскі, К. Крапіва, А. Куляшоў, М. Лужанін, Р. Няхай, А. Русак, Г. Пашкоў, М. Танк і інш.

Прэміі і ўзнагароды правіць

Лаўрэат Сталінскай (1941, 1946, 1947), Ленінскай (1961, за паэму «За далью — даль»), Дзяржаўнай (1971) прэмій.

Ушанаванне памяці правіць

Яму прысвечаны паэма А. Куляшова «Варшаўскі шлях» (1973), верш Ю. Голуба «Аляксандр Твардоўскі ў Гродне», артыкулы П. Броўкі, В. Быкава, А. Зарыцкага, А. Куляшова і інш.

У Варонежы імем паэта названая вуліца.

Зноскі правіць

  1. а б Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 5 лістапада 2021.
  2. Твардовский Александр Трифонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Alexander Trifonowitsch Twardowski // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  5. Борисёнок Юрий Аркадьевич. СМОЛЕНСКИЙ ВАРИАНТ БЕЛОРУСИЗАЦИИ 1920-Х ГГ. — Славянский альманах, 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць