Аляксандр Уладзіміравіч Бугаёў

Аляксандр Уладзіміравіч Бугаёў (нар. 2 лютага 1957, Віцебск) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне бухгалтарскага ўліку і аналізу. Кандыдат эканамічных навук (1988), прафесар (1998). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (2000), член Еўрапейскай бухгалтарскай асацыяцыі (2003), акадэмік Амерыканскай бухгалтарскай асацыяцыі (2003), Асацыяцыі міжнародных бухгалтараў (2008).

Аляксандр Уладзіміравіч Бугаёў
Дата нараджэння 2 лютага 1957(1957-02-02) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя прамысловасці прадметаў шырокага попыту», 1979), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (аспірантура, 1988), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, 2003).

Працаваў на фірме «Альбарусія-Аудыт» (г. Віцебск; 1994—1997, дырэктар), Інстытуце сучасных ведаў (Віцебскі філіял; 1997—2005, загадчык кафедры, прафесар), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1982—1994 і з 2005, факультэт эканомікі і бізнес-кіравання, кафедра «Эканоміка», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: бухгалтарскі ўлік; аналіз гаспадарчай дзейнасці; падатковае планаванне; міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці; прававыя асновы бухгалтарскага ўліку; аўдыт.

Бібліяграфія правіць

  • Анализ использования сырья и его развитие на основе системного подхода (на примере текстильного производства) : диссертация … кандидата экономических наук : 08.00.12 : защищена 28.06.1988 : утверждена 28.12.1988 / Бугаев Александр Владимирович. — Минск, 1988.
  • Как сделать отчетность «красивой»: финансовый коэффициентный анализ / А. В. Бугаев. — Минск, 2009.
  • Юридическая теория бухгалтерского учета / А. В. Бугаев. — Минск, 2000.
  • Theory of income and capital and its application in practice : accounting aspects, US GAAP, IFRS, & Belarus accounting instructions / Aliaksandr Buhayeu. — Oren, Utah, [2012].

Зноскі

Спасылкі правіць