Аляксандр Фёдаравіч Мадэстаў

беларускі і рускі ўрач

Аляксандр Фёдаравіч Мадэстаў (1855, Разанская губерня — 1908) — урач, грамадскі дзеяч. Доктар медыцыны (1888)[1].

Аляксандр Фёдаравіч Мадэстаў
Дата нараджэння 1855
Месца нараджэння
Дата смерці 1908
Род дзейнасці урач, грамадскі дзеяч, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1855 годзе ў Разанскай губерні. Скончыў Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію ў 1881 годзе[1].

Працаваў ардынатарам Магілёўскай губернскай бальніцы з 1889 года, дырэктарам Магілёўскай цэнтральнай фельчарскай школы з 1892 года[1].

Быў заснавальнікам гарадскога таварыства Чырвонага Крыжа.[1]

Навуковая дзейнасць правіць

Працы па даследаванні спосабаў увядзення лекаў у арганізм[1].

Бібліяграфія правіць

  • Отчет о деятельности Комиссии народных чтений в г. Могилеве-губернском за 1902―1903 г. (год восьмой) / [составил А. Ф. Модестов]. — Могилев, 1904. (У змесце подпіс: доктор Модестов.)
  • Внутригорловое распыление (интратрахеальная пульверизация) как способ введения лекарств в организм : экспериментальное исследование : работа на степень д-ра мед. / А. Ф. Модестов ; Из Фармакол. лаборатории проф. П. П. Сущинского. — СПб. : Синод. тип., 1888.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мадэстаў Аляксандр Фёдаравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1969. — Т. 1. — С. 528.