Аляксандр Фёдаравіч Райпольскі

беларускі медык і арганізатар аховы здароўя

Аляксандр Фёдаравіч Райпольскі (1835 — 1907) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны[1].

Аляксандр Фёдаравіч Райпольскі
Дата нараджэння 21 снежня 1835 (2 студзеня 1836)
Дата смерці 1907
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
  • Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[d]
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені

Біяграфія правіць

Скончыў Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[1]. Працаваў урачом з 1863 года[2].

У 1875 годзе пераехаў з Кіева ў Гродна і прынамсі да 1903 года[3] займаў там пасаду гродзенскага губернскага ўрачэбнага інспектара[1].

Ужо ў 1875 годзе А. Райпольскі звярнуўся да губернатара А. Е. Зурава  (руск.) з хадатайствам аб адкрыцці ў Гродне школы павітух[2], першы набор у якую адбыўся восенню 1876 года.

У час руска-турэцкай вайны 1877-78 гадоў А. Ф. Райпольскі бязвыплатна ўзначаліў адзін з лазарэтаў Расійскага Чырвонага Крыжа, у якім знаходзілася значная частка параненых салдат і афіцэраў, што паступалі чыгуначным транспартам у Гродна[2].

Памёр у 1907 годзе і пахаваны на праваслаўных могілках Гродна[2].

Грамадская дзейнасць правіць

Складаўся дарадчым членам гродзенскага губернскага ветэрынарнага камітэта[1].

Быў прэзідэнтам Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні[2]. Па ініцыятыве А. Ф. Райпольскага ў 1888 годзе з членаў Таварыства была створана камісія па вывучэнні санітарнага стану губерні. Вынікі яе працы, апублікаваныя ў мясцовым і спецыяльным друку, мелі велічэзны грамадскі рэзананс, міма якога не маглі прайсці губернскія ўлады[2].

У 1892 годзе быў старшынёй першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’езду 18-ці сельскіх урачоў губерні[2].

Узнагароды правіць

  • ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені[1]
  • ордэн Святой Ганны 2 ступені[1]
  • ордэн Святой Ганны 3 ступені[1]
  • ордэн Святога Станіслава 2 ступені[1]
  • знак Чырвонага крыжа[1]
  • доктарскі знак[1]

Адрасы правіць

У Гродне на 1885 год жыў на вуліцы Гараднічанскай у доме Жуў, № 4[4]

Зноскі