Аляксандр Якаўлевіч Пархоменка
Аляксандр Якаўлевіч Пархоменка (12 (24) снежня 1886, в. Макараў Яр, Кацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — 3 студзеня 1921, УССР) — удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі на баку бальшавікоў
Аляксандр Якаўлевіч Пархоменка | |
---|---|
укр.: Олександр Якович Пархоменко | |
Дата нараджэння | 12 (24) снежня 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1921[1] (34 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Член РСДРП(б) з 1904 года. За рэвалюцыйную дзейнасць тройчы арыштаваны (1906, 1909, 1911). У 1916 годзе вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат. Удзельнік Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Маскве, у кастрычніку 1917 года ў Луганску, член павятовага камітэта РСДРП(б) і начальнік Чырвонай гвардыі. У 1918 годзе ўдзельнічаў у разгроме войск Каледзіна на Доне, у баях супраць нямецкіх акупантаў ва Украіне, у абароне Царыцына, у 1919 годзе — у ліквідацыі контррэвалюцыйнага мяцяжу атамана Грыгор’ева, абароне Харкава ад войск Дзянікіна. Са снежня 1919 года асобаўпаўнаважаны пры РВС 1-й Коннай арміі. З красавіка 1920 года — начальнік 14-й кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі, ваяваў супраць войск Польшчы, Урангеля, Махно.
Загінуў у баі з махноўцамі.
Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга.
Памяць правіць
Крыніцы правіць
- ↑ Пархоменко Александр Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура правіць
- Пархоменка Аляксандр Якаўлевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя. — Т. 8. — Мінск, 1975. — С. 292.
- Пархоменко Александр Яковлевич // Их именами названы…: энциклопедический справочник. — Мн., 1987. — С. 472—473.