Аляксандр Янавіч Скірмунт

(пам. 1730) гараднічы пінскі

Аляксандр Скірмунт (? — памёр да сакавіка 1746 г.) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Аляксандр Янавіч Скірмунт
Герб «Дуб»[d]
Герб «Дуб»[d]
гараднічы пінскі[d]
19 лістапада 1718 — 17 красавіка 1730
Папярэднік Юзаф Пласкавіцкі[d]
Пераемнік Самуэль Орда[d]
возны пінскі[d]
з 1704
староста вечыкоўскі[d]
1710 — 1740
скарбнік пінскі[d]
8 студзеня 1717 — 19 лістапада 1718
Папярэднік Адам Свідэрскі[d]
Пераемнік Стэфан Куранецкі[d]
Смерць 17 красавіка 1730(1730-04-17)[1]
Род Скірмунты
Бацька Ян Скірмунт[d][2]
Жонка Карнелія з Ордаў[d][3]
Дзеці Ігнацы Скірмунт[d], Вікторыя са Скірмунтаў[d] і Міхал Скірмунт[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў сям’і Яна Скірмунта, войскага жытомірскага, меў пяцярых братоў. Аляксандр займаў пасады вознага пінскага (1704), гараднічага пінскага (1726) і старасты вечыкоўскага (1710—1740).

Зямельныя ўладанні Аляксандра Скірмунта знаходзіліся ў Пінскім, Вількамірскім, Ашмянскім, Менскім і Кіеўскім паветах, а таксама на Віленшчыне і Ковеншчыне. У. Вяроўкін-Шэлюта сцвярджаў, што Аляксандр Скірмунт валодаў маёнткамі Сушыцк, Выласкія Увалокі, Кашэвічы, Цмень, Ругаз, Лугаж, Плотніца ў Пінскім павеце. Паводле маёмаснага падзелу 1728 г. Плотніца перайшла да ягонага сына Франца, а ў 1746 г. — да двух сыноў ягонага брата старасты васількаўскага Міхала Скірмунта — харунжага пінскага Тамаша і Адама.

Сям’я правіць

Ажаніўся з Карнеліяй з Ордаў, ад якой меў сямёра сыноў:

  • Франц;
  • Станіслаў;
  • Ігнацый;
  • Баніфацый;
  • Міхал;
  • Ян;
  • Карл, стараста інтурскі.

Зноскі

Літаратура правіць