Аляксандр Хадкевіч (ваявода троцкі)

(пам. 1626) ваявода троцкі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Янавіч Хадкевіч)

Аляксандр Хадкевіч (пам. 1626) — з 1605 года ваявода троцкі, граф (Свяшчэннай Рымскай імперыі) на Шклове і Мышы.

Аляксандр Хадкевіч
Касцеша
Касцеша
ваявода троцкі
25 лютага 1605 — 1626
Папярэднік Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка
Пераемнік Януш Тышкевіч
староста скірстымонскі[d]
з 16 сакавіка 1619
Папярэднік Сафія Ганна з Вішнявецкіх[d]
Нараджэнне 1560[1]
Смерць 1626[2]
Род Хадкевічы
Бацька Ян Геранімавіч Хадкевіч
Маці Крысціна са Збароўскіх[d]
Жонка Кацярына Карнякт[d]
Дзеці Ганна Еўфрасіння з Хадкевічаў[d]

Быў старэйшым братам Яна Караля Хадкевіча. Вывучаў філасофію і права ў езуіцкай акадэміі ў Інгальштаце. У 1588 годзе абараніў і абвесціў дысертацыю De communibus naturalium rerum principiis. У 1589 годзе для заканчэння навучання выехаў у Італію. У 1590 годзе вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. У 1595 годзе быў паслом на сойм. У 1600 годзе разам з братам Янам Каралем удзельнічаў у выправе Яна Замойскага на Валахію, у 1601 годзе падтрымліваў ваенныя дзеянні ў Інфлянтах. Удзельнічаў у бітве пад Кірхгольмам у 1605 годзе. Стаў ваяводам троцкім, але меў працяглы асабісты канфлікт з малодшым братам, за падзел маёмасці і жаніцьбы, а пасля яго смерці — з Львом Сапегам за яго спадчыну.

У 1613 годзе быў абраны да Скарбовага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У 1613 годзе быў вызначаны сенатарам-рэзідэнтам. Адзіная дачка Ганна Ефрасіння выйшла замуж за харужага Пракопа Сяняўскага.

Крыніцы правіць

  1. Aleksander Chodkiewicz // NUKAT — 2002.
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 59.

Літаратура правіць

  • Herbst S. Chodkiewicz Aleksander h. Gryf z Mieczem (†1626) // Polski Słownik Biograficzny. — Kraków, 1937. — T. ІІІ/1, zeszyt 11. — 480 s. — S. 355. (польск.)