Аляксей Іванавіч Балтоўскі
Аляксей Іванавіч Балтоўскі (1 красавіка 1937, в. Мыслеўшчына, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 18 красавіка 1986) — беларускі савецкі спартсмен (лёгкая атлетыка; кіданне молата, штурханне ядра), майстар спорту СССР міжнароднага класа, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1962), чэмпіён (1962) і бронзавы прызёр чэмпіянатаў СССР (1960, 1965), шматразовы чэмпіён і рэкардсмен Беларусі, трэнер, педагог.
Аляксей Іванавіч Балтоўскі | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
1 красавіка 1937 |
Памёр | 18 красавіка 1986 (49 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Біаграфія правіць
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1958 годзе. У 1975 годзе стаў кандыдатам педагагічных навук і выкладнікам праблемнай лабараторыі ІФК. У 1977—1978 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры лёгкай атлетыкі ў Інстытуце фізічнай культуры (Магілёў), а потым, з 1979 па 1983 год выкладаў у інстытуце фізкультуры ў Алжыры. У 1985 годзе было прысвоіна званне дацэнта[1].
Зноскі
- ↑ БАЛТОВСКИЙ АЛЕКСЕЙ ИВАНОВИЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021. Праверана 4 ліпеня 2021.
Літаратура правіць
- Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 51-52