Аляксей Іванавіч Ваявода

Аляксей Іванавіч Ваявода (нар. 9 мая 1980, сяло Калінавіца, Украінская ССР, СССР) — расійскі бабслеіст, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2006 года ў чацвёрках, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў двойках, чэмпіён свету 2011 года ў двойках. Двухразовы алімпійскі чэмпіён Сочы 2014 у двойках (разам з Аляксандрам Зубковым) і чацвёрках.

Бабслеіст
Аляксей Ваявода
Агульная інфармацыя
Грамадзянства
Дата нараджэння 9 мая 1980(1980-05-09)[1] (43 гады)
Месца нараджэння
Рост 194 см
Вага 116 кг
Кар’ера
Пазіцыя разганяючы
У зборнай з 1999
Статус спаборнічае
Вынікі
Алімпійскія гульні 1 (2014), 2 (2006), 3 (2010)
Чэмпіянат свету 1 (2011)
Кубак свету
Дэбют у Кубку свету 1999
Апошняе абнаўленне: 20 лютага 2010
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Ваявода да пераходу ў бабслей стаў трохразовым чэмпіёнам свету і трохразовым пераможцам Кубка свету (Nemiroff) сярод прафесіяналаў па армрэстлінгу.[2]

У сістэме харчавання прытрымліваецца вегетарыянства.[3]

Спартыўная кар’ера правіць

Прафесійны бабслеіст з 2002 года.

На Алімпійскіх гульнях 2006 года ў Турыне Ваявода разам з Філіпам Ягоравым, Аляксеем Селіверставым і Аляксандрам Зубковым у складзе экіпажа-чацвёркі заваяваў сярэбраны медаль.

На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы ў складзе экіпажа двойкі з Зубковым заваяваў бронзавы медаль. Пасля Алімпіяды Аляксей Ваявода абвясціў аб завяршэнні кар’еры бабслеіста, але заявіў, што ў спорце ён застаецца.[4]

Алімпійскі чэмпіён па бабслеі ў экіпажах двоек Алімпіяды 2014 у Сочы.

Зноскі

  1. IBSF database Праверана 30 чэрвеня 2023.
  2. Armpower.NET — армспорт для всех # ArmPower.net
  3. Интервью для телеканала «Боец» Архівавана 23 лютага 2014. — новостной сайт «Спорт Mail.Ru»
  4. Призер Олимпийских игр Алексей Воевода завершил карьеру бобслеиста(недаступная спасылка). Аргументы и факты (26 февраля 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2011. Праверана 13 жніўня 2010.

Спасылкі правіць