Аляксей Аляксандравіч Збунь
Аляксей Збунь (нар. 9 чэрвеня 1997, Сабаліўка, Жытомірская вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца балгарскага клуба «Хебар» з Пазарджыка.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксей Аляксандравіч Збунь | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 чэрвеня 1997[1] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Хебар | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 14 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
На юнацкім узроўні гуляў за БВВФК з Бравараў, у 2015 годзе выступаў на аматарскім узроўні за клуб «Шполатэхагра» са Шполы ў чэмпіянаце Чаркаскай вобласці. У 2015 годзе стаў іграком «Зоркі», аднак у сезоне 2015/16, пераможным для каманды ў Першай лізе, не з’яўляўся на полі. Пасля выхаду каманды ў Прэм’ер-лігу выступаў пераважна ў моладзевым першынстве, дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 1 красавіка 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Дняпра». У сезоне 2018/19, калі «Зорка» зноў апынулася ў Першай лізе, замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У сакавіку 2019 года, пасля таго як «Зорка» знялася з Першай лігі, падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з Мінска[2]. У складзе мінскай каманды ў асноўным выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком клуба «Гарняк-Спорт»[3].
У студзені 2021 года перайшоў у крыварожскі «Крыўбас», якому па выніках сезона 2020/21 дапамог выйсці ў Першую лігу. У ліпені 2022 года папоўніў склад літоўскага «Джугаса», дзе гуляў да канца сезона 2022. У студзені 2023 года перайшоў у «Судуву», а ў жніўні 2023 года далучыўся да балгарскага «Хебара».
Міжнародная кар’ера правіць
У чэрвені 2017 года згуляў у двух таварыскіх матчах за моладзевую зборныя Украіны.
Крыніцы правіць
- ↑ Oleksiy Zbun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Украинский полузащитник Збунь и россиянин Орехов подписали контракты с минским «Торпедо»
- ↑ Официально: Алексей Збунь и Александр Чепелюк - игроки "Горняка-Спорт"