Аляксей Аляксандравіч Яновіч

Аляксе́й Алякса́ндравіч Яно́віч (нар. 18 снежня 1939, в. Зачэпічы Навагрудскага павета, Баранавіцкай вобласці) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, старшыня Магілёўскага аблвыканкама (1985—1987).

Аляксей Аляксандравіч Яновіч
Сцяг Старшыня Магілёўскага аблвыканкама
21 студзеня 1985 — чэрвень 1987
Кіраўнік урада Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Анатоль Маслакоў
Пераемнік Аляксандр Кічкайла
Нараджэнне 18 снежня 1939(1939-12-18)[1] (84 гады)
Партыя КПСС (1939)
Адукацыя
Дзейнасць аграном, палітык
Узнагароды
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Медаль «За асваенне цалінных зямель»

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута шэсць год працаваў у Гродзенскім абласным упраўленні сельскай гаспадаркай, потым перайшоў працаваць у Гродзенскі абласны камітэт КПБ[2].

Быў прызначаны першым сакратаром Карэліцкага райкама КПБ Гродзенскай вобласці, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

У 1985—1987 гадах быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама, пасля яго перавялі ў Маскву, працаваў загадчыкам аддзела, першым намеснікам начальніка Сакратарыята Вярхоўнага Савета СССР, намеснікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, начальнікам Упраўлення аграпрамысловага комплексу апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Камісіі па аграрных пытаннях.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.

Спасылкі правіць