Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля

Аляксе́й Андрэ́евіч Бялы́ніцкі-Біру́ля (5 лістапада 1864, маёнтак Бабкі (Бабіна?)[4], Аршанскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Аршанскі раён — 18 чэрвеня 1937) — вучоны-натураліст, падарожнік. Член-карэспандэнт АН СССР. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэта[5]. Траюрадны брат беларускага жывапісца Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі.

Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1864(1864-10-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 1937(1937-06-18)[2] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Андрэй Сімпліцыянавіч Бялыніцкі-Біруля[d]
Род дзейнасці арахнолаг, энтамолаг
Навуковая сфера заалогія, паразіталогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і прыродазнаўца Андрэя Сімпліцыянавіча Бялыніцкага-Бірулі  (руск.), які наладзіў у сваім маёнтку метэаралагічную станцыю. Пасля заканчэння гімназіі ў Вязьме ў 1886 гозе скончыў прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта  (руск.) Пецярбургскага ўніверсітэта (1891).

На працягу многіх гадоў (1893—1937) працаваў у Заалагічным музеі Пецярбургскай акадэміі навук. Прымаў удзел у экспедыцыі на Шпіцберген (1899) і ў першай рускай Палярнай экспедыцыі Акадэміі навук на судне «Зара» пад кіраўніцтвам Э. Толя ў якасці даследчыка фаўны і флоры Таймырскага паўвострава і Новасібірскіх астравоў у Ледавітым акіяне. Мае навуковыя працы (больш за 100) па сістэматыцы і біягеаграфіі розных груп беспазваночных, птушак і млекакормячых. Памёр 18 чэрвеня 1937 г., пахаваны ў Пецярбургу.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бялыніцкі-Біруля Аляксей Андрэевіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 420.