Аляксей Вячаслававіч Сквярнюк

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксей Сквярнюк)

Аляксей Сквярнюк (нар. 13 кастрычніка 1985, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Аляксей Сквярнюк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Вячаслававіч Сквярнюк
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1985(1985-10-13)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 171 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003 Беларусь Зорка-ВА-БДУ (Мінск) 29 (8)
2004—2008 Расія Крылы Саветаў (Самара) 46 (3)
2008—2011 Расія Кубань (Краснадар) 45 (4)
2011—2012 Расія Спартак (Нальчык) 6 (0)
2012 Беларусь Славія (Мазыр) 10 (0)
2013 Расія Уфа 6 (0)
2014 Беларусь Смаргонь 20 (2)
2015—2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 49 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (2)
2004—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 17 (1)
2007—2008 Беларусь Беларусь 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-ВА-БДУ». У 2004 годзе перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», дзе пазней замацаваўся ў асноўным складзе. У 2008 годзе трапіў у краснадарскую «Кубань», якой двойчы дапамог выйсці ў Вышэйшы дывізіён.

Улетку 2011 года перайшоў у «Спартак-Нальчык», але не змог замацавацца ў клубе і праз год пакінуў яго. У жніўні 2012 года падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[3]. У лютым 2013 года зноў адправіўся ў Расію, стаўшы іграком «Уфы»[4], але ўжо ў маі пакінуў гэты клуб[5].

У другой палове 2013 года падтрымліваў форму з «Гарадзеяй», але не мог дапамагчы гэтай камандзе ў чэмпіянаце, бо лічыўся легіянерам[6]. У красавіку 2014 года падпісаў кантракт са «Смаргонню»[7], але ўжо ў чэрвені пакінуў гэты клуб[8]. У ліпені 2014 года, не здолеўшы ўладкавацца ў іншых клубах, вярнуўся ў «Смаргонь»[9].

У лютым 2015 года трэніраваўся разам з «Іслаччу»[10]. Пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[11], у складзе якой пачаў сезон 2015. Здолеў замацавацца ў складзе «шыннікаў» на пазіцыі левага паўабаронцы. У лютым 2016 года падпісаў новы кантракт з бабруйскім клубам[12]. У першай палове сезона 2016 часам выступаў на пазіцыі флангавага абаронцы. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе ў якасці асноўнага паўабаронцы, але не здолеў яе выратаваць ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2004—2006 гадах гуляў у моладзевай зборнай Беларусі.

8 верасня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. Усяго за зборную згуляў 7 матчаў.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Aleksey Skvernyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleksey Skvernyuk // FBref.com
  3. Алексей Сквернюк перешел в мозырскую "Славию" (руск.). football.by (9 жніўня 2012). Праверана 2 мая 2024.
  4. Сквернюк перешел в "Уфу" (руск.). football.by (13 лютага 2013). Праверана 2 мая 2024.
  5. Алексей Сквернюк расстался с "Уфой" (руск.). football.by (29 мая 2013). Праверана 2 мая 2024.
  6. Футбол. Алексей Сквернюк: в Беларуси я считаюсь легионером (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (26 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2013.
  7. Алексей Сквернюк стал игроком "Сморгони" (руск.). football.by (10 красавіка 2014). Праверана 2 мая 2024.
  8. Сквернюк покинул "Сморгонь" и уехал на просмотр в Москву (руск.). football.by (15 чэрвеня 2014). Праверана 2 мая 2024.
  9. «Сморгонь» – «Днепр». Сквернюк значится в заявке хозяев (руск.). by.tribuna.com.
  10. Виталий Жуковский: «С командой тренируются Сквернюк, Алумона, Быченок» (руск.). by.tribuna.com.
  11. Сквернюк тренируется «Белшиной» (руск.). by.tribuna.com.
  12. Алексей Сквернюк и Антон Бурко подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (9 лютага 2016). Праверана 2 мая 2024.