Алёна Іванаўна Чабярук
Алёна Іванаўна Чабярук (11 лістапада 1925 станцыя Прыяміна) — беларуская мовазнаўца. Лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі (2000 г.) і СССР (1971 г.).
Алёна Іванаўна Чабярук | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лістапада 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2007 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар | |
Прэміі |
У 1951 годзе скончыла БДУ. Кандыдат філалагічных навук (1969 г.). У 1952—1991 гадах працавала ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе беларускую дыялекталогію, балта-славянскія моўныя кантакты.
Аўтар працы «Лічэбнік у беларускіх гаворках», суаўтар «Дыялектычнага атласа беларускай мовы» (1963 г.)., «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1968—1969 гады).