Алібі (лац.: alibi — у іншым месцы ці лац.: alius — «іншы»[1]) — акалічнасць, якая апраўдвае абвінавачанага (падазраванага), калі ён у момант здзяйснення злачынства знаходзіўся ў іншым месцы ці знаходзіўся ў іншым месцы раней моманту здзяйснення злачынства, але розніца ў часе недастатковая для перамяшчэння да месца злачынства. Алібі павінна быць даказана абвінавачаным. Пры прад'яўленні абвінавачання ў саўдзеле або неданясенні алібі, як правіла, не сведчыць аб невінаватасці абвінавачанага.

Літаратура правіць

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4