Алі́й Мажлі́с (ад узб.: Oliy Majlis — Вышэйшая Сход) — парламент Узбекістана, паводле вынікаў рэферэндуму 27 лютага 2002 года, складаецца з дзвюх палат — ніжняй (заканадаўчая палата) і верхняй (сенат). Тэрмін паўнамоцтваў Заканадаўчай палаты і Сената — пяць гадоў.

Алій Мажліс
Выява
Краіна
Юрысдыкцыя распаўсюджваецца на Узбекістан
Колькасць месцаў 150
Алій Мажліс (Узбекістан)
Алій Мажліс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніжняя палата правіць

Заканадаўчая палата складаецца са 150 дэпутатаў, якія выбіраюцца ў адпаведнасці з законам. Галоўнай асобай у Заканадаўчай палаце з’яўляецца Спікер Заканадаўчай палаты Алій Мажліса.

Дэпутатаў ніжняй (заканадаўчай) палаты ў першым скліканні — 120 (абіраліся на прамых усеагульных выбарах), у наступных двух — 150, з іх 135 абіраліся на прамых усеагульных выбарах, 15 месцаў было зарэзервавана для Экалагічнага руху Узбекістана. Парадак дзейнасці Заканадаўчай палаты вызначаецца Канстытуцыяй Рэспублікі Узбекістан, Законам «Аб Заканадаўчай палаце Алій Мажліса Рэспублікі Узбекістан» і іншымі заканадаўчымі актамі.

Верхняя палата правіць

Сенат з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва і складаецца са 100 сенатараў. Члены Сената Алій Мажліса абіраюцца ў роўнай колькасці — па 6 чалавек — ад Рэспублікі Каракалпакстан, вілаетаў і горада Ташкента шляхам тайнага галасавання на адпаведных сумесных пасяджэннях дэпутатаў Жакаргы Кенэса Рэспублікі Каракалпакстан, прадстаўнічых органаў дзяржаўнай улады вілаетаў, раёнаў і гарадоў з ліку гэтых дэпутатаў. 16 членаў Сената Алій Мажліса Рэспублікі Узбекістан прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Узбекістан з ліку найбольш аўтарытэтных грамадзян з вялікім практычным досведам і заслугамі ў галіне навукі, мастацтва, літаратуры, вытворчасці і іншых сферах дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці.

Дэпутатам Заканадаўчай палаты, а таксама членам Сената можа быць грамадзянін Рэспублікі Узбекістан, які дасягнуў да дня выбараў 25 гадоў.