Алімпійскі стадыён (Лондан)

(Пасля перасылкі з Алімпійскі стадыён, Лондан)

Алімпійскі стадыён (англ.: Olympic stadium) — шматфункцыянальны стадыён, які знаходзіцца ў Лондане, на ім прайшлі спаборніцтвы ў рамках летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2012 года. Спартыўная арэна размешчана на Мэршгейт Лэйн, у раёне Стрэтфард. Праект стадыёна разлічаны на 80 000 месцаў, што зрабіла Алімпійскі трэцім у Вялікабрытаніі падобным комплексам па ўмяшчальнасці пасля «Уэмблі» (90000 месцаў) і Туікенема (82000 месцаў). Будаўнічую пляцоўку падрыхтоўвалі з 2007 года, будаўніцтва аб’екта пачалося 22 мая 2008. Урачыста адкрыты 5 мая 2012 года пад лозунгам «2012 гадзін да Алімпіяды». Пасля правядзення алімпійскіх гульняў шматфункцыянальны стадыён быў перабудаваны, пры гэтым яго ўмяшчальнасць зменшылася.

Алімпійскі стадыён
англ.: Olympic stadium
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: London Stadium
Месцазнаходжанне Стрэтфард, Лондан, Вялікабрытанія
Закладзены 2007
Пабудаваны 2011
Адкрыты 5 мая 2012[1]
Кошт узвядзення £486 млн[2]
Архітэктар Populous (раней HOK Sport)
Уладальнік E20 Stadium[d]
Забудоўшчык Sir Robert McAlpine[d]
Хатняя каманда Вест Хэм Юнайтэд[3] і UK Athletics[d][4]
Умяшчальнасць 60 000[5]
Сайт london-stadium.com (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стадыён зверху

Зноскі

  1. "У Лондане 9-гадовая дзяўчынка адкрыла алімпійскі стадыён". BBC News [руская]. НБН. 6 мая 2012. Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2016. Праверана 2010-07-27.
  2. "Construction cost of Stadium" [англійская]. Праверана 2010-07-27.
  3. https://web.archive.org/web/20200718091908/https://www.queenelizabetholympicpark.co.uk/-/media/qeop/files/public/concession-agreement-2016.ashx?la=en
  4. https://www.queenelizabetholympicpark.co.uk/-/media/lldc/publication-scheme/foi-responses/2016/16031-annex-a.ashx
  5. https://resources.premierleague.com/premierleague/document/2021/04/07/6ebff069-a7ee-415d-afbd-15878b6d33b2/2020-21-PL-Handbook-240321.pdf

Спасылкі правіць