Энрыке Амар Сі́вары (ісп.: Enrique Omar Sívori; 2 кастрычніка 1935, Сан-Нікалас-дэ-лос-Араёс, Буэнас-Айрэс — 17 лютага 2005, Сан-Нікалас-дэ-лос-Араёс , Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі і італьянскі футбаліст (нападнік), трэнер. Выступаў за зборныя Аргенціны і Італіі, трэніраваў зборную Аргенціны. На клубным узроўні гуляў за «Рывер Плэйт», «Ювентус» і «Напалі».
Уладальнік «Залатога мяча», які ўручаецца найлепшаму футбалісту года ў Еўропе. Двойчы найлепшы футбаліст Італіі, 1 раз быў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Італіі. Па версіі МФФІІС Сівары займае 36-е месца сярод футбалістаў свету і 16-е месца сярод найлепшых футбалістаў Паўднёвай Амерыкі ў XX стагоддзі. Уваходзіць у ФІФА 100.
Пераход Сівары з «Рывер Плейта» ў «Ювентус» стаў самым дарагім на момант свайго здзяйснення. Сівары — рэкардсмен Серыі A па колькасці галоў у адным матчы — 6 мячоў. Вядомы не толькі футбольнымі дасягненнямі, але і недысцыплінаванымі паводзінамі: падчас гульні ў Італіі з-за мноства дыскваліфікацый прапусціў 33 матчы.
Зноскі
- ↑ Omar Sívori // FBref.com
- ↑ ENRIQUE OMAR SIVORI // Argentine Soccer Database
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Enrique Omar Sívori // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.