Амар аш-Шарыф (10 сакавіка 1932, Александрыя, Егіпет — 10 ліпеня 2015, Каір, Егіпет) — выбітны егіпецкі, галівудскі акцёр.

Амар Шарыф
عمر الشريف
Імя пры нараджэнні Мішэль Дэмітры Шальхуб
Дата нараджэння 10 красавіка 1932(1932-04-10)
Месца нараджэння Александрыя, Егіпет
Дата смерці 10 ліпеня 2015
Месца смерці Каір, Егіпет
Месца пахавання
Грамадзянства  Егіпет
Бацька Joseph Chalhoub[d][1]
Жонка Faten Hamama[d][2]
Дзеці Tarek Sharif[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1954—н. ч.
Кірунак вестэрн
Узнагароды «Залаты глобус» (1962, 1965)
IMDb ID 0001725
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Амар Шарыф нарадзіўся пад імем Мішэль Дэмітры Шальхуб 10 красавіка 1932 г ў Александрыі, Егіпет. Нарадзіўся хрысціянінам, але змяніў імя і рэлігію, каб ажаніцца на актрысе Фатэн Хамама. Яго бацька, ліванскі імігрант Джозеф Шальхуб, быў гандляром лесам, а маці, Клара Шальхуб, была егіпцянкай ліванска-палестынскага паходжання. Амар Шарыф скончыў Каледж Вікторыі ў Александрыі, а затым Каірскі ўніверсітэт з дыпломам па матэматыцы і фізіцы. Пасля гэтага ён працаваў са сваім бацькам у лесагандлі. Іх бізнес ішоў дрэнна, асабліва пасля таго, як яны ўклалі вялікую суму ў аднаўленне выкарыстання папірусу ў побыце.

У 1953 годзе ён пачаў кар’еру акцёра, згуляўшы сваю першую ролю — у егіпецкім фільме «Сляпучае сонца», затым гуляў яшчэ ў шматлікіх егіпецкіх фільмах. Яго першы англамоўны фільм — «Лоўрэнс Аравійскі», у якім ён гуляў шэрыфа Алі. За гэтую ролю ён намінаваўся на прэмію «Оскар» за лепшую ролю другога плана і атрымаў сусветную вядомасць. У 1965 годзе ён сыграў загалоўную ролю ў фільме «Доктар Жывага» па рамане Барыса Пастарнака. У 1968 годзе выканаў ролю кронпрынца Рудольфа у рамантычнай драме Тэрэнса Янга «Маерлинг». У 1969 годзе роля бандыта Джона Каларада ў вестэрне «Золата Макены».

Фільмаграфія правіць

Зноскі правіць

Спасылкі правіць