Амброзіус Гольбейн

Амброзіус Гольбейн (ням.: Ambrosius Holbein; 1494—1519) — нямецкі жывапісец, сын Ганса Гольбейна-старэйшага (1465—1524) і брат Ганса Гольбейна-малодшага (1497—1543).

Амброзіус Гольбейн
ням.: Ambrosius Holbein
Фатаграфія
Дата нараджэння 1494
Месца нараджэння
Дата смерці 1519
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ганс Гольбейн Старэйшы
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, мастак-гравёр
Мастацкі кірунак Паўночнае Адраджэнне[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Як і малодшы брат, Ганс, Амброзіус нарадзіўся ў Аўгсбургу (у сучаснай Баварыі), які быў у той час вольным імперскім горадам, а таксама цэнтрам мастацтваў, культуры і гандлю. Бацька, Ганс Гольбейн-старэйшы быў наватарам і першаадкрывальнікам у пераўтварэнні тэхнікі нямецкага жывапісу на этапе пераходу ад готыкі да Рэнесансу. У яго майстэрні абодва яго сыны, Амброзіус і Ганс, атрымалі першыя ўрокі жывапісу, а таксама пазнаёміліся з ювелірнай справай і з гравіравальным майстэрствам.

У 1515 годзе Амброзіус жыў у швейцарскім горадзе Штайн-на-Рэйне, дзе ён працаваў як чаляднік у майстэрні Ханса Хорбста над фрэскамі ў галоўнай зале кляштара святога Георгія.

У 1517 годзе быў залічаны ў гільдыю жывапісцаў Базеля, а ў 1518 годзе быў натуралізаваны як грамадзянін гэтага горада. У Базелі ён дзяліў майстэрню са сваім малодшым братам Гансам. У іх было шмат невялікіх заказаў на гравюры ад выдаўцоў кніг у Базелі, а таксама на партрэты і на карціны рэлігійнага зместу.

Памёр Амброзіус Гольбейн, як мяркуецца, каля 1519 года.

Зноскі

  1. а б Holbein, Ambrosius (Ambross, Ambrosy) // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.