Амелія Арлеанская

Марыя Амелія Луіза Алена (фр.: Marie Amélie, парт.: Maria Amélia; 28 верасня 186525 кастрычніка 1951) — прынцэса Арлеанская, жонка караля Партугаліі Карлуша I, каралева-кансорт Партугаліі.

Марыя Амелія
парт.: Maria Amélia;
Партрэт пэндзля Выторыа Матэа Каркоса, 1905
Партрэт пэндзля Выторыа Матэа Каркоса, 1905
Каралева-кансорт Партугаліі
1899 — 1908
Папярэднік Марыя Піа Савойская
Пераемнік ліквідацыя манархіі
Нараджэнне 28 верасня 1865(1865-09-28)[1][2][…]
Смерць 25 кастрычніка 1951(1951-10-25)[1][2][…] (86 гадоў)
Месца пахавання
Род Чацвёрты Арлеанскі дом[d]
Імя пры нараджэнні фр.: Marie Amélie Louise Hélène d’Orléans
парт.: Maria Amélia Luísa Helena de Orleães
Бацька Луі-Філіп, граф Парыжскі[d]
Маці Марыя Ізабела Арлеанская[d]
Муж Карлуш I[4]
Дзеці Луіш Філіпэ, герцаг Браганса, Мануэл II і Марыя Ганна Партугальская[d][5]
Дзейнасць кансорт, творца
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сям'я правіць

Старэйшая дачка Луі-Філіпа, графа Парыжскага і яго жонкі Марыі Ізабелы Арлеанскай. Нарадзілася ў Вялікабрытаніі дзе яе сям'я знаходзілася ў ссылцы пасля французскай рэвалюцыі. Яны змаглі вярнуцца ў Францыю толькі ў 1871 годзе.

22 мая 1886 года Амелія выйшла замуж за партугальскага прынца Карлуша. Ён быў старэйшым сынам караля Партугаліі Луіша I і спадчыннікам трона. У пары было трое дзяцей:

Кіраванне правіць

У 1892 годзе Амелія атрымала ад Папы Рымскага Льва XIII ганаровую ўзнагароду — Залатую ружу.

У кастрычніку 1889 года Карлуш змяніў на троне бацьку і разам з ім Амелія стала каралевай Партугаліі. Яна гуляла важную сацыяльную і культурную ролю ў краіне. У 1892 годзе яна заснавала «Інстытут дапамогі пацярпелым караблекрушэнне», у 1905 — «Музей каралеўскіх карэт» (у наш час Нацыянальны музей карэт). Асабліва важным было стварэнне «Нацыянальнай дапамогі хворым на туберкулез» для барацьбы супраць распаўсюджанай у той час хваробы.

На мяжы стагоддзяў палітычная сітуацыя ў краіне была нестабільнай. Кароль не карыстаўся павагай, абвінавачаны ў фінансавых махінацыях. У каралеўскай сям'і нарастала суперніцтва паміж дынастыямі Браганса і Саксен-Кобург-Гота. Рухі рэспубліканцаў і анархістаў знаходзілі ўсё большы водгуку сярод народа.

1 лютага 1908 года, калі Амелія з мужам і двума сынамі вярталіся з адпачынку ў Францыі ў Лісабон, два тэрарыста-рэспубліканца адкрылі агонь па іх адкрытым экіпажы. Кароль быў забіты на месцы, спадчыннік прастола Луіш Філіпэ памёр праз 20 хвілін, малодшы сын Мануэл быў лёгка паранены ў руку і стаў наступным каралём.

Пасля трагедыі каралева аддалілася ў палац Пена ў Сінтры, адкуль выходзіла толькі каб падтрымаць сына Мануэла II. Рэвалюцыйны рух набіраў сілу, у канчатковым выніку 5 кастрычніка 1910 Партугалія была абвешчана рэспублікай.

Апошнія гады правіць

Каралеўская сям'я пакінула Партугалію. Амелія была прынята ў свайго брата Філіпа, герцага Арлеанскага ў Вялікабрытаніі. Пасля вяселля Мануэла з прынцэсай Аўгустай Вікторыяй Гогенцолерн былая каралева адправілася ў Францыю, дзе спынілася ў палацы Бельвю, каля Версаля.

У 1932 годзе Амелія перанесла яшчэ адну цяжкую страту — смерць сына Мануэла. Такім чынам яна стала апошняй прадстаўніцай партугальскай галіны Саксен-Кобургскай дынастыі. Падчас Другой сусветнай вайны ўрад Салазара прапанавала Амеліі палітычнае сховішча, але яна палічыла за лепшае застацца ў Францыі. Пасля заканчэння вайны яна наведала Партугалію. У 1945 каралева стала хроснай дона Дуартэ, цяперашняга герцага Браганса, умацаваўшы такім чынам прымірэнне дзвюх галін каралеўскай сям'і.

Каралева Амелія сканала ў Францыі, у сваім палацы Бельвю. Яе прах быў пахаваны побач з рэшткамі яе мужа і сына ў маўзалеі царквы Сан-Вісентэ-дэ-Фора ў Лісабоне. Яна засталася апошняй каралевай Партугаліі, бо манархія так і не была адноўлена.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Marie Amélie Louise Hélène d'Orléans, Princesse de France // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Amélie d', Marie Amélie Louise Hélène OrlÉans // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.arqnet.pt/dicionario/mariaamelia_rainha.html
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі правіць