Амелі Сімон Марэсмо (фр.: Amélie Simone Mauresmo; 5 ліпеня 1979, Сен-Жэрмен-ан-Ле, Івелін) — французская тэнісістка. У 1999 годзе выйграла свой першы адзіночны турнір, першы поспех у складзе французскай зборнай адсвяткавала ў 2003 годзе на Кубку Федэрацыі.

Тэніс
Амелі Марэсмо
фр.: Amélie Mauresmo
Нарадзілася 5 ліпеня 1979(1979-07-05) (44 гады)
Грамадзянства Францыя
Рэзідэнцыя
Рост 175 см
Вага 69 кг
Прафесійная кар’ера 1993–2009
Вядучая рука правая (аднаручны бэкхэнд)
Трэнер(ы) Уга Лекок (2008–2009)
Прызавыя грошы $ 15,022,476 (18-е месца за ўвесь час)
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 545–227 (70.65%)
Тытулы 25 WTA, 2 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (13 верасня 2004)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія перамога (2006)
Францыя чвэрцьфінал (2003, 2004)
Уімблдан перамога (2006)
ЗША паўфінал (2002, 2006)
Іншыя турніры
Фінал WTA перамога (2005)
Алімпійскія гульні Срэбны медаль (2004)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 92–62
Тытулы 3 WTA, 2 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 29 (26 чэрвеня 2006)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія чвэрцьфінал (1999)
Францыя 1/16 фіналу (1997, 1998)
Уімблдан фінал (2005)
ЗША 1/8 фіналу (1999)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Завяршыла выступы
Алімпійскія ўзнагароды
Тэніс (жанчыны)
Серабро Афіны 2004 Адзіночны разрад

На Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах заваявала сярэбраны медаль, уступіўшы ў фінале бельгійцы Жусцін Энэн-Ардэн. 13 верасня 2004 стала першай ракеткай свету і першай францужанкай, якой гэта атрымалася.

Першым турнірам Вялікага шлема, выйграным Амелі Марэсмо, быў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў 2006 годзе. Улетку таго ж года яна змагла перамагчы на Уімблданскім турніры. У абодвух фіналах яна перамагла Жусцін Энен-Ардэн.

Зноскі

Спасылкі правіць