Амерыкана-чэшскія адносіны

Амерыкана-чэшскія адносіны — двухбаковыя адносіны паміж ЗША і Чэхіяй. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі ўсталяваны ў 1993 годзе.

Амерыкана-чэшскія адносіны
ЗША і Чэхія
Злучаныя Штаты Амерыкі
ЗША
Чэхія
Чэхія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1989 годзе камуністычны рэжым у Чэхаславакіі паў, а ў 1993 годзе краіна распалася на дзве рэспублікі — Чэхію і Славакію. Хоць урад ЗША падтрымліваў палітычныя і эканамічныя пераўтварэнні ў Чэхаславакіі, яны былі супраць ідэі падзелу гэтай дзяржавы на дзве часткі з-за асцярог, што распад можа пагоршыць рэгіянальную напружанасць. У 1993 годзе Злучаныя Штаты ўсталявалі дыпламатычныя адносіны з Чэхіяй і падтрымалі яе курс інтэграцыі ў заходнія інстытуты. Чэшская Рэспубліка з'яўляецца членам Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА) і Еўрапейскага саюза (ЕС), з'яўляецца важным і надзейным саюзнікам у прасоўванні інтарэсаў ЗША. Гэтыя дзве краіны супрацоўнічаюць у мэтах умацавання бяспекі, садзейнічанні эканамічнаму развіццю і дэмакратычным каштоўнасцям, у абароне правоў чалавека.

Двухбаковыя эканамічныя адносіны правіць

Паміж краінамі падпісаны двухбаковы інвестыцыйны дагавор. Чэшскія ўлады вітаюць амерыканскія інвестыцыі, ЗША з'яўляецца адным з галоўных інвестараў у эканоміку Чэхіі. Экспарт ЗША ў Чэхію: аўтамабільныя запчасткі і абсталяванне, інфармацыйныя тэхналогіі, медыцынскае абсталяванне і сельскагаспадарчая прадукцыя. Чэхія ўдзельнічае ў праграме бязвізавага ўезду, якая дазваляе грамадзянам краін-удзельніц прыбыць у ЗША без атрымання візы для пэўных відаў дзейнасці ці ў мэтах турызму пры пражыванні 90 дзён ці менш.

Спасылкі правіць