Амерыканскі бусел

Амерыканскі бусел (Ciconia maguari) — амерыканская птушка з сямейства бусліных.

Амерыканскі бусел
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ciconia maguari (Gmelin, 1789)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  559261
NCBI  52777
EOL  1049149

Апісанне правіць

Амерыканскі бусел дасягае даўжыні 90 см, размах крылаў складае 120 см, а вага 3,5 кг. Апярэнне пераважна белае з чорным рулявым пер'ем. Ён адрозніваецца ад падобнага белага бусла чорным вілападобным хвастом, сіне-шэрай дзюбай (у старых птушак), чырванавата-аранжавым участкам скуры вакол вачэй і белай радужынай. У няволі птушкі жывуць больш за 20 гадоў.

Арэал правіць

Амерыканскі бусел жыве ў Паўднёвай Амерыцы, на ўсход ад Анд — ад Венесуэлы да Аргенціны ў вільготных абласцях і на сельскагаспадарчых угоддзях.