Амерыканскі ўніверсітэт
Амерыканскі ўніверсітэт (англ.: American University) — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў сталіцы дзяржавы — горадзе Вашынгтон.
Амерыканскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: American University | |
Арыгінальная назва | англ.: American University |
Заснаваны | 1893 |
Студэнты | 12 445[1] і 14 001[2] |
Размяшчэнне | Вашынгтон, ЗША |
Сайт | american.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка правіць
Універсітэт быў заснаваны актам Кангрэса ЗША ў 1893 годзе па ініцыятыве біскупа-метадыста Джона Флетчэра Хёрста, які імкнуўся стварыць навучальную ўстанову, якая б спрыяла служэнню грамадству, інтэрнацыяналізму і прагматычнаму ідэалізму.
Універсітэт фактычна пачаў функцыянаваць у 1902 годзе, адкрыўся як навучальная ўстанова паслядыпломнай адукацыі ў 1914 годзе і прыняў першых студэнтаў у 1925 годзе. Хоць універсітэт і звязаны з метадысцкай царквой, рэлігійная прыналежнасць не з’яўляецца крытэрыем для паступлення.
Выпускнікі, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта ўключаюць двух лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, аднаго сенатара ЗША, 25 чненаў Кангрэса, дзясяткі паслоў і некалькі кіраўнікоў замежных дзяржаў. Універсітэт уваходзіць у пяцёрку найлепшых навучальных устаноў для Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, Кангрэса ЗША і іншых дзяржаўных устаноў.
Структура правіць
- Каледж мастацтваў і навук
- Школа бізнесу
- Школа камунікацый
- Школа адукацыі
- Школа міжнародных адносін
- Цэнтр прафесійнага навучання і падрыхтоўкі кіраўнікоў
- Школа грамадскіх спраў
- Юрыдычны каледж
Гл. таксама правіць
Заўвагі правіць
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амерыканскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта