Амурская вобласць

Амурская вобласць (руск.: Аму́рская о́бласть) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Далёкім Усходзе ў басейнах рэк Амур і Зея. Утворана 22 кастрычніка 1932 года. Вобласць мяжуе з Якуціяй на поўначы, Хабараўскім краем на ўсходзе, Кітаем на поўдні і Забайкальскім краем на захадзе.

Амурская вобласць
Амурская область
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Расія
Статус вобласць
Уваходзіць у Далёкаўсходняя федэральная акруга
Далёкаўсходні эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтр Благавешчанск
Дата ўтварэння 2 жніўня 1948
Губернатар Vasiliy Orlov[d]
Насельніцтва (2010)
829 204[1] (60-е месца)
Шчыльнасць 2,29 чал./км²
Плошча 361 913 км²
(14-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
578 м
Амурская вобласць на карце
Часавы пояс GMT +10
Код ISO 3166-2 RU-AMU
Код аўтам. нумароў 28
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Насельніцтва 887,6 тыс. чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 2,4 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 66,0 % (2005). Па нацыянальнай прыналежнасці 92,02 % рускія, 3,49 % украінцы, 0,87 % беларусы.

Падзяляецца на 20 раёнаў. Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Благавешчанск — самы стары населены пункт Далёкага Усходу (заснаваны ў 1856 годзе). На тэрыторыі вобласці знаходзіцца Хінганскі запаведнік.

Губернатары правіць

  • 1991—1993 — Альберт Крыўчанка
  • 1993 — Аляксандр Сурат
  • 1993—1994 — Уладзімір Паляванаў
  • 1994—1996 — Уладзімір Дзячэнка
  • 1996—1997 — Юрый Ляшко
  • 1997—2001 — Анатоль Беланогаў
  • 2001—2007 — Леанід Караткоў
  • 2007—2008 — Мікалай Колесаў
  • 2008—2015 — Алег Кажамяка
  • 2015—2018 — Аляксандр Казлоў
  • з 2018 — Васіль Арлоў

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць