Амурскі заліў — унутраны заліў ля паўночна-заходняга берага заліва Пятра Вялікага (Японскае мора). Даўжыня каля 65 км, шырыня 9 — 20 км, глыбіня да 20 м. Узімку замярзае. На беразе Амурскага заліва (бухта Залаты Рог) — горад і порт Уладзівасток.