Амілапекцін (ад грэч. ámylon[1] - «крухмал», стар.-грэч.: πηκτός - зацвярдзелы) — адзін з асноўных поліцукрыдаў крухмалу, які складаецца з разгалінаваных ланцужкоў малекул глюкозы, монацукрыдныя рэшткі звязаныя α (1 → 4) і α (1 → 6) гліказіднымі сувязямі.

Амілапекцін

Уласцівасці правіць

Малекулярная маса дасягае 1 000 000. З іодам дае чырвона-фіялетавую афарбоўку. Амаль не растваральны ў халоднай вадзе, у гарачай вадзе ўтварае студзяністую частку клейстара.

Знаходжанне ў прыродзе правіць

Доля амілапекціну ў бульбяным, кукурузным, рысавым крухмале - 76-81%.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.77