Анаклет

3-і Папа Рымскі (76-79 — 88-92), святы
(Пасля перасылкі з Анаклет, Папа Рымскі)

Анаклет, Клет (лац.: Anacletus (Cletus); ? — 88(90)) — біскуп рымскі (76(78)—88(90)).

Анаклет
лац.: Anacletus PP.
лац.: Cletus PP.

3-і Папа Рымскі
70-я — 92
Папярэднік Лін
Пераемнік Клімент I
Дзейнасць каталіцкі святар
Нараджэнне каля 25
Смерць 90-я
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аб гэтым рымскім біскупе звестак яшчэ менш, чым аб яго папярэдніке Ліне. Так з «Царкоўнай гісторыі» Яўсевія Кесарыйскага вядома, што пераемнікам Ліна быў нейкі Анаклет, які стаў біскупам на другі год кіравання Траяна (81). Ірыней Ліёнскі таксама называе Анаклета пераемнікам Ліна.[1] Наогул у Яўсевія гэтае імя сустракаецца тройчы, прычым адзін раз ён цытуе Ірынея. Пры гэтым аб Анаклеце ён не паведамляе нічога, акрамя таго, што той быў біскупам пасля Ліна.[2] Але аб тым, колькі гадоў Анаклет быў біскупам, Яўсевій не піша. Магчыма, што звесткі Яўсевія зыходзяць толькі з сведчанняў Ірынея.

Іеранім Стрыдонскі (~347—420) прымячае, праўда, не без сумнення, што Лін і Анаклет былі другім і трэцім біскупамі пасля Пятра.[3] Тут аўтар строга трымаецца традыцыі Ірынея і Яўсевія. Старэйшы сучаснік Іераніма, буйнейшы знаўца ерасей свайго часу — Епіфаній Кіпрскі (307—403), прыводзіць некалькі іншыя звесткі. Другога рымскага біскупа ён заве не Анаклетам, а Клетам.[4] У сучаснай навуцы прынята лічыць, што гэта адна і тая ж асоба. Французскі гісторык хрысціянства Эрнест Рэнан прымячае, што Анаклета сталі зваць Клетам даволі рана і, як следства, лічылі іх за розных асоб. Дадзеная блытаніна тлумачыцца, верагодна, так, што ўжо ў старажытнасці аб другім біскупе Рыма ведалі вельмі мала. Варта таксама адзначыць, што Анаклета (Клета), у адрозненне ад Ліна не атаясамлівалі з новазапаветнымі персанажамі.

Зноскі

  1. Супраць ерасяў, III, 3, 3.
  2. Царкоўная гісторыя, III, 13, 1; III, 21, 1; V, 6, 2.
  3. Аб знакамітых мужах, 15.
  4. Панарый, 27, 6.