Анальны корак — сексуальная цацка — фалаімітатар, прызначаны для ўводзін у анальную адтуліну. Адрозніваецца меншым памерам, чым звычайныя фалаімітатары і мае патаўшчэнне ў аснове, якое служыць для таго, каб перашкодзіць правальванню анальнага корка ўглыб кішэчніка.

Анальны корак

Ужыванне правіць

Анальны корак ужываецца як жанчынамі, так і мужчынамі. Можа служыць для стымуляцыі ануса, расслаблення перад анальным сексам або для звужэння похвы. Апошняе можа выкарыстоўвацца як для жанчын з шырокай похвай (напрыклад, калі цягліцы похвы саслабленыя пасля родаў), так і проста для ўзмацнення адчуванняў падчас секса і паскарэння наступу аргазма ў жанчыны.

Правілы эксплуатацыі анальнага корка рэкамендуюць выкарыстаць яго з змазкамі, абавязкова на вадзяной аснове. Гэтыя рэкамендацыі засноўваюцца на тым, што ў прамой кішцы адсутнічае натуральная змазка, як у похве.

 
Анальны корак лісахвост.

Дызайн правіць

У цяперашні час крамы, якія займаюцца продажам сексуальных цацак, падаюць шырокі асартымент разнавіднасцяў анальных коркаў. Яны адрозніваюцца па форме, памерам, колеру, іх вырабляюць з сілікону, латэксу, дрэва, шкла, металу і іншых матэрыялаў. Існуюць мадэлі, забяспечаныя механізмам «эякуляцыі» або вібрацыйнай прыладай. Некаторыя анальныя коркі дадаткова дэкаруюцца для сексуальных гульняў (корак у выглядзе лісінага хваста[1], хваста труса[2], корак для гульні «у кольцы»[3]), або ўпрыгожваюцца каштоўнымі камянямі.

Зноскі

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

  •   На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анальны корак
  • Taormino, Tristan (1997). The Ultimate Guide to Anal Sex for Women. Cleis Press. ISBN 1-57344-028-0.
  • Human anatomy and DIY plugs