Анамарыя Марынка

Анамарыя Марынка (рум.: Anamaria Marinca, нар. 1 красавіка 1978, Ясы) — румынская актрыса, якая стала знакамітай дзякуючы фільму «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні», які атрымаў прэмію «Залатая пальмавая галіна» 60-га Канскага кінафестывалю.

Анамарыя Марынка
Anamaria Marinca
Дата нараджэння 1 красавіка 1978(1978-04-01)[1] (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія акцёрка, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Кар’ера 2004цяперашні час
Узнагароды Прэмія «BAFTA» (2005)
IMDb ID 1671512
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Анамарыя Марынка нарадзілася ў сям’і скрыпачкі і тэатральнага выкладчыка. Скончыла Універсітэт мастацтваў, музыкі і драмы імя Джорджэ Энеску ў Ясах. Дэбютам у кіно для Анамарыі Марынкі стала адна з галоўных роляў у тэлестужцы «Секс-трафік» (2004), якая прынесла маладой румынцы тэлевізійную прэмію «BAFTA» у катэгорыі «Найлепшая актрыса» (2005). У 2007 годзе адбылася прэм’ера фільма Крысціяна Мунджыу «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні», у якім Анамарыя Марынка таксама выканала адну з галоўных роляў (пасля гэта карціна была ўганаравана «Залатой пальмавай галінай» юбілейнага 60-га Канскага кінафестывалю (2007), а сама А. Марынка набыла вядомасць). Пасля трыумфу стужкі Мунджыу на Канскім кінафестывалі Анамарыя Марынка знялася ў фільмах такіх кінематаграфістаў, як Фрэнсіс Форд КопалаМаладосць без маладосці», 2007) і Жулі ДэльпіГрафіня», 2009).

У наш час актрыса пражывае ў Лондане. Мае брата. Свабодна валодае румынскай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі.

Фільмаграфія правіць

Узнагароды і намінацыі правіць

Узнагароды правіць

Намінацыі правіць

Зноскі

  1. Anamaria Marinca // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць