Анарха-сіндыкалізм

Анарха-сіндыкалізм — напрамак у анархізме. У аснове анарха-сіндыкалізму ляжыць ідэя аб тым, што толькі рэвалюцыйныя арганізацыі працоўных, якія базуюцца на прынцыпах узаемадапамогі і калектыўнага самакіравання, павінны і могуць спрыяць пабудове новага, сапраўды справядлівага грамадства. Асноўным метадам дасягнення сваіх мэт яны лічаць усеагульную эканамічную стачку.

Анарха-сіндыкалізм узнік у канцы ХІХ стагоддзя ў тых краінах, дзе разам з буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі існавала ў той час вялікая колькасць саматужных і паўсаматужных прадпрыемстваў — у Францыі, Італіі, Іспаніі, Швейцарыі, дзяржавах Лацінскай Амерыкі. Найбольшага развіцця анарха-сіндыкалізм дасягнуў у пачатку ХХ стагоддзя. Напярэдадні Першай сусветнай вайны анарха-сіндыкалізм набыў пануючы ўплыў у французскай Усеагульнай канфедэрацыі працы, у амерыканскай арганізацыі «Індустрыяльныя працоўныя свету», у Італьянскім сіндыкальным саюзе, у іспанскай Нацыянальнай канфедэрацыі працы. Сіндыкалісты актыўна дзейнічалі таксама ў прафсаюзным руху Англіі, Германіі, Бразіліі, Аргенціны і шэрагу іншых краін.

У 1922 годзе лідары анарха-сіндыкалісцкага руху ўтварылі Міжнародную асацыяцыю працоўных, якая аб’яднала анарха-сіндыкалісцкія арганізацыі Германіі, Іспаніі, Партугаліі, Францыі, Аргенціны, Уругвая і некаторых іншых краін.

Літаратура правіць

  • Я. Яраслаўскі. Анархізм у Расіі (руск.). — М., 1939.
  • Collinet М. L'ouvrier français. Esprit du syndicalisme (фр.). — P., 1952.
  • У. І. Ленін. Сацыялізм і анархізм.