Анастасія Аляксандраўна Суханава

Анастасія Аляксандраўна Суханава (21 чэрвеня 1948, Архангельск, Расія — 20 кастрычніка 2020, Мінск) — аператар, рэжысёр, педагог, грамадскі дзеяч. Дацэнт (2003). У 1973—1975 — дэпутат Бабушкінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных г. Масквы.

Анастасія Аляксандраўна Суханава
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1948(1948-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 2020(2020-10-20) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР

Біяграфія правіць

Скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі, г. Масква (спецыяльнасць «Кінааператарства», 1976).

Працавала Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 1992, факультэт экранных мастацтваў, кафедра кінатэлеаператарства, прафесар кафедры, дацэнт).

Навуковыя інтарэсы: кінематаграфія; тэлебачанне; падрыхтоўка спецыялістаў для экранных відаў мастацтва. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная і музычная творчасць (празаік, паэт, сцэнарыст, кампазітар).

Узнагароды правіць

Дзяржаўная прэмія СССР (1986); медаль Беларускага саюза кінематаграфістаў «За выдающиеся заслуги в белорусском кинематографе» (2002); дыплом імя заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь кінааператара, кінарэжысёра Ю. А. Марухіна «За операторское мастерство, за вклад в национальную операторскую школу» (2005); нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2008); ганаровыя граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2003), Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (2009) і інш.

Зноскі

Спасылкі правіць