Анатоль Іосіфавіч Яблонскі

Анатоль Іосіфавіч Яблонскі (20 красавіка 1928, в. Багданава, Валожынскі раён, Мінская вобласць — 4 лютага 1995) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1971, Аналітычныя ўласцівасці рашэнняў сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў), прафесар (1974).

Анатоль Іосіфавіч Яблонскі
Дата нараджэння 20 красавіка 1928(1928-04-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1995(1995-02-04) (66 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1951). Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР, у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Навуковыя працы па дыферэнцыяльных ураўненнях. Распрацаваў новыя метады класіфікацыі нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў па характары іх рухомых асаблівых пунктаў, правёў дэталёвае даследаванне ўласцівасцей рашэнняў ураўненняў Пенлевэ.

Навуковыя працы правіць

  • Решение второго уравнения Пенлеве, продолжимое на всю вещественную ось // ДУ. 1971. Т. 7, № 6;
  • О подвижных особенностях одного класса уравнений // ДУ. 1974. Т. 10, № 5;
  • Подвижные особые точки дифференциального уравнения с экспоненциальной правой частью // ДУ. 1982. Т. 18, № 5.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 225. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).